Мiнiмальная зарплата ў Беларусi з лiстапада ўзрасце на 54,7 працэнта

Источник материала:  

Адпаведны ўказ 27 верасня падпiсаў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.

Ва ўказе прадугледжана ўстанавiць на лiстапад-снежань 2010 года мiнiмальную заработную плату ў памеры Br400 тыс., пагадзiнную мiнiмальную заработную плату ў памеры Br2360. Такiм чынам, мiнiмальная заработная плата павялiчыцца на 54,7 працэнта, а пагадзiнная мiнiмальная заработная плата — на 54,2 працэнта. Гэта дасць магчымасць узмацнiць сацыяльную абароненасць нiзкааплатных катэгорый работнiкаў усiх арганiзацый галiн эканомiкi незалежна ад формы ўласнасцi, не дапусцiць знiжэння суадносiн мiнiмальнай заработнай платы да бюджэту пражытковага мiнiмуму, наблiзiць узровень мiнiмальнай заработнай платы да ўзроўню мiнiмальнага спажывецкага бюджэту.

←Ломать останется председателем КГК как минимум до конца выборов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика