Яны выканалі свой воінскі абавязак

Источник материала:  

26 верасня ў Баранавічах адбылося развітанне з лётчыкамі Аляксандрам Жыгайлам і Сяргеем Каваленкам, якія загінулі ў авіякатастрофе на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна.

Горад помніць пахаванне пілотаў Аляксандра Жураўлевіча і Аляксандра Марфіцкага, якія загінулі год таму ў Польшчы. І вось зноў сумныя праводзіны.

Развітацца з лётчыкамі прыбыў вышэйшы афіцэрскі састаў Міністэрства абароны на чале з міністрам Юрыем Жадобіным. Сотні жыхароў горада прыйшлі на развітальную цырымонію. Сярод прысутных былі і ўдовы А. Марфіцкага і А. Жураўлевіча.

— Яны выканалі свой воінскі абавязак перад дзяржавай і ўсім беларускім народам, — адзначыў у развітальным слове камандуючы войскамі ЗАТК генерал-маёр Дзмітрый Пахмелкін.

Каля трунаў з загінулымі лётчыкамі стаяла рота ганаровай варты Міністэрства абароны, а затым адбылося жалобнае шэсце.

Сяргея Каваленку пахавалі ў Бярозе, дзе ён доўга жыў і служыў, а Аляксандра Жыгайлу — у Магілёве, адкуль ён быў родам.

Сымон Свістуновіч.

←Ломать останется председателем КГК как минимум до конца выборов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика