Беларусь зноў будзе прадстаўлена ў Чэхіі на ўзроўні пасла

Источник материала:  
27.09.2010 11:26 — Новости Общества
30 верасня даверчыя граматы чэшскаму прэзідэнту Вацлаву Клаусу ўручыць пасол Беларусі ў Чэхіі Васіль Марковіч, паведамляе чэшскае інфармагенцтва CTK.

Марковіч быў прызначаны паслом у Чэхіі 3 верасня 2010 года. З 2006 года ён узначальваў пасольства Беларусі ў Чэхіі на пасадзе саветніка-пасланніка.

З 2002 года, пасля таго як Чэхія адмовіла ва ўязной візе Аляксандру Лукашэнку для наведвання саміта НАТО ў Празе, дыпмісіі дзвюх краін узначальвалі часовыя павераныя.

Летам 2008 года чэшскія ўлады прынялі рашэнне аб павышэнні ўзроўню свайго прадстаўніцтва ў Мінску. Яго ўзначаліў дыпламат у рангу пасла «ў адпаведнасці з задачамі знешняй палітыкі Чэхіі, а таксама пагадненнем з беларускім бокам».

Падзяліцца навіной: 
Марына Рахлей, БелаПАН

←ЕС намерен продлить санкции в отношении руководства Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика