Пасол Францыі наведае з рабочым візітам радзіму Уладзіміра Арлова
Як паведамілі ў французскім дыпламатычным прадстаўніцтве, пасол надае асаблівую ўвагу паездкам па рэгіёнах Беларусі. Эканамічны і
29 верасня ў першай палове дня Мішэль Рэнеры сустрэнецца з кіраўніцтвам Полацка і выступіць з інтэрактыўнай лекцыяй на тэму еўрапейскага будаўніцтва перад выкладчыкамі і студэнтамі Полацкага дзяржаўнага універсітэта. На другую палову дня запланавана наведванне Сафійскага сабора, каталіцкага прыходу святога Андрэя Баболі і
30 верасня пасол правядзе ў Наваполацку, які можа служыць прыкладам для пераймання па інтэнсіўнасці развіцця кантактаў з Францыяй, адзначылі ў пасольстве. Доўгатэрміновыя пабрацімскія і партнёрскія адносіны звязваюць Наваполацк з горадам Жывор з кастрычніка 2001 года, а ў маі 2010 года пры падтрымцы пасольства Францыі ў Беларусі быў падпісаны пакт аб сяброўстве паміж Наваполацкам і горадам Шафай. У першай палове дня Мішэль Рэнеры сустрэнецца з адміністрацыяй Наваполацка, пабывае на некалькіх буйных прадпрыемствах горада. Таксама пасол пазнаёміцца з кіраўніцтвам, выкладчыцкім калектывам і навучэнцамі Наваполацкай дзяржаўнай гімназіі, у якой у маі 2010 года была ўрачыста адкрыта сёмая дзвюхмоўная франкафонная секцыя. На другую палову дня запланавана наведванне храма святога Архангела Міхаіла і прыходу Найсвяцейшага сэрца Ісуса Хрыста.
Аляксей Арэшка, БелаПАН