Булка, Камка і Калдун

Источник материала:  

Тэлеканал АНТ запрашае на "Кухню"

На кухні няма забароненых тэм: тут можна гаварыць пра ўсё і ўсіх. Узброіўшыся народным дэвізам, АНТ стварыла ўласную "Кухню" — гумарыстычнае скетч-шоу.

Весці новы праект стануць Георгій Калдун, Яўген Булка і Мікалай Камка. І як абяцаюць сцэнарысты, вядучыя ў кожным выпуску "Кухні" разам з гасцямі будуць абмяркоўваць пытанні і падзеі, актуальныя для Беларусі.

Тэма першага эфіру — прэзідэнцкія выбары. І запрошаны на яго... Яўген Крыжаноўскі, мастацкі кіраўнік тэатра "Хрыстафор". Дзевяць гадоў таму Крыжаноўскі сам збіраўся стаць кандыдатам у прэзідэнты, і нават сабраў дзеля гэтай мэты 42 тысячы подпісаў...

Пра тое, што было б, каб Крыжаноўскі ўсё-ткі стаў прэзідэнтам, герой сам падзеліцца з гледачамі, уявіўшы, як змянілася б жыццё беларусаў.

Шоу стартуе ў вячэрнім эфіры тэлеканала 26 верасня.

Ілья ЛАПАТО.

←Александр Лукашенко не собирается заводить блог

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика