Дзяржаўная праграма па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2010—2012 гады зацверджана ў Беларусі

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 верасня 2010 года выдаў указ № 485, якім зацверджана Дзяржаўная праграма па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2010—2012 гады.

Новая праграма прадугледжвае комплекс мераў у сферы барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй, уключаючы арганізацыйна-прававыя і практычныя меры, мерапрыемствы па процідзеянні асобным відам злачынстваў (эканамічным, карупцыйным, а таксама арганізаванай, рацыдыўнай злачыннасці, тэрарызму і экстрэмізму); актыўны ўдзел у мерапрыемствах у сферы процідзеяння злачыннасці і карупцыі не толькі праваахоўных, але і вышэйшых судовых органаў, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага банка, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання.

Дзяржаўнай праграмай вызначаны ключавыя мерапрыемствы: арганізацыя на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўнях маніторынгу крымінагеннай сітуацыі і справаздачнасці аб мерах па яе паляпшэнні, маніторынгу грамадскай думкі аб рабоце праваахоўных, кантралюючых органаў і судоў, а таксама маніторынгу існуючых праблем у галіне арганізацыі і вядзення бізнэсу; сістэмнае правядзенне праверак выканання антыкарупцыйнага заканадаўства ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях; прапрацоўка прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства аб дзяржаўнай службе, у тым ліку аб мэтазгоднасці зацвярджэння зводу нормаў службовай этыкі дзяржаўных служачых; падрыхтоўка прапаноў аб дыферэнцыяцыі аплаты працы дзяржаўных служачых у залежнасці ад узроўню дзяржаўных органаў і ступені адказнасці за прымаемыя рашэнні; прыняцце мераў па скарачэнні чарговасці ў жыллёвай і іншых матэрыяльных сферах, паляпшэнні якасці медыцынскага абслугоўвання і іншых сацыяльных паслуг у мэтах павышэння сацыяльных стандартаў жыцця грамадзян і прафілактыкі правапарушэнняў, забеспячэнне максімальнай публічнасці прымаемых рашэнняў у сферах прыватызацыі, арэнды дзяржаўнай маёмасці, дзяржаўных закупак, прадастаўлення зямельных участкаў, сацыяльнага і службовага жылля; выпрацоўка дзейсных прапаноў па процідзеянні рэйдарскім захопам арганізацый і іншым злоўжыванням у сферы прадпрымальніцкай дзейнасці; распрацоўка сістэмы мераў па стымуляванні арганізацый, якія ствараюць рабочыя месцы для працаўладкавання грамадзян, вызваленых з папраўчых устаноў, у тым ліку адкрытага тыпу, і арыштных дамоў; аснашчэнне праваахоўных і кантралюючых органаў, судоў сучаснымі відамі спецыяльнай тэхнікі і абсталявання, укараненне ў іх дзейнасць новых праграмна-тэхнічных сродкаў і інфармацыйных сістэмаў; прыняцце мераў па пашырэнні свабоднага доступу насельніцтва да нарматыўных прававых актаў і іншай інфармацыі прававога характару...

Кантроль за выкананнем зацверджанай гэтым указам дзяржпраграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй будзе ажыццяўляцца Генеральнай пракуратурай і Саветам Міністраў Беларусі.

Функцыі каардынатара дзяржаўнай праграмы ўскладзены на рэспубліканскую каардынацыйную нараду па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, якую ўзначальвае генеральны пракурор. Ён штогод да 1 красавіка павінен інфармаваць кіраўніка дзяржавы аб ходзе выканання дзяржаўнай праграмы.

Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Александр Лукашенко не собирается заводить блог

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика