У Бабруйску выберуць залатую цешчу. Тытул "Залатая цешча" аспрэчаць шэсць жанчын. Папулярны сярод гараджан конкурс пройдзе ў гарадскім парку ў восьмы раз. Ён прымеркаваны да Дня пажылых людзей, да ўдзелу дапускаюцца цешчы ад 40 гадоў і старэй.
ПОЎНЫ АБЗАЦ

Незвычайная, экзатычная выстава малюнкаў адкрылася ўчора ўпершыню ў Музеі Сусветнага акіяна ў Калінінградзе. Стваральнікамі 20 мастацкіх палотнаў, што прадстаўленыя ў экспазіцыі, з'яўляюцца дэльфіны — насельнікі Марскога музея Літвы. Для выставы выбраныя, па словах арганізатараў, самыя яркія і выразныя працы, што створаныя пяццю дэльфінамі за апошнія 3 гады. У кожнага "мастака" — свой характар, свой жыццёвы вопыт, якія адлюстраваныя ў творчасці гэтых марскіх млекакормячых.
Кароль Свазіленда Мсваці ІІІ адправіў у адстаўку міністра юстыцыі краіны Ндуміса Мамбу за сувязь з адной са сваіх 14 жонак. Міністр быў злоўлены ў ложку 12-ай жонкі афрыканскага правіцеля некалькі дзён таму: Мамба хаваўся ў матрацы двухспальнага ложку каралевы. У хуткім часе пасля інцыдэнту прэм'ер-міністр краіны правёў кароткую прэс-канферэнцыю, на якой было аб'яўлена, што Мамба зняты з займаемай пасады. Прычыну старшыня ўрада называць не стаў. Мяркуецца, што за сувязь з жонкай караля цяпер ужо былы міністр юстыцыі будзе адпраўлены ў турму. Жонка, якая правінілася, будзе жыць у доме маці караля. На адным з пляжаў іспанскага вострава Тэнэрыфе засыпала пяском 23-гадовага турыста з Нямеччыны. Аперацыя па выратаванні маладога чалавека працягвалася каля дзвюх гадзін. Хлопец капаў на пляжы трохметровы тунэль, які абваліўся, і чалавек аказаўся пахаваным пад пясчанай канструкцыяй. Выратавальнікаў выклікала дзяўчына пацярпелага. На месца здарэння прыбыло 15 выратавальных машын, верталёт і 15 пажарных. У выратавальнай аперацыі прынялі ўдзел і наведвальнікі пляжа. У выніку ўдалося дапамагчы немцу выбрацца на паверхню. Выратавальная аперацыя абышлася ў 20 тыс. еўра.