У

Источник материала:  
24.09.2010 09:57 — Новости Общества

У мэтах лібералізацыі ўмоў ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, спрашчэння вядзення бухгалтарскага ўліку, а таксама збліжэння нацыянальнага заканадаўства з міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці 23 верасня выдадзены ўказ Прэзідэнта Беларусі № 484 «Аб прызнанні страціўшым сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1997 № 132».

З прызнаннем страціўшым сілу ўказа прэзідэнта ад 5 лютага 1997 года нумар 132 адмяняецца ўстаноўленае гэтым дакументам права ўрада вызначаць склад затрат, што ўключаюцца ў сабекошт прадукцыі (работ, паслуг), а таксама парадак выплаты заработнай платы юрыдычнымі асобамі, заснаванымі на дзяржаўнай уласнасці.

Як адзначылі ў прэс-службе, цяпер асноўныя палажэнні па складу затрат, што ўключаюцца ў сабекошт прадукцыі (работ, паслуг), раней зацверджаныя сумесным рашэннем адпаведных міністэрстваў, будуць мець толькі рэкамендацыйны характар. Пры гэтым арганізацыі змогуць самастойна вызначаць метадалогію фарміравання сабекошту прадукцыі.

Сабекошт прадукцыі (работ, паслуг), у адносінах да якога ажыццяўляецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн (тарыфаў), будзе фарміравацца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, рэгламентуючымі пытанні цэнаўтварэння.

Скасаванне ўстаноўленага ўказам ад 5 лютага 1997 года нумар 132 права ўрада вызначаць парадак выплаты заработнай платы для юрыдычных асоб, заснаваных на дзяржаўнай уласнасці, звязана з тым, што асноўныя элементы такога парадку на гэты час уключаны ў акты заканадаўства больш высокай юрыдычнай сілы.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Беларусь просвещенная

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика