РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Ртуць за "Знакам якасці"

РОЗГАЛАСНа тэрыторыі арматурна-фармовачнага цэха РУП "Завод жалезабетонных вырабаў" у Рагачове знойдзены металічны цыліндр памерам 30х15 см са сталі, у якім знаходзілася ртуць.

Як паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС, рэчыва заважыла каля 3 кг. Частка небяспечнага металу разлілася на паверхню жалезабетоннай пліты. Выратавальнікамі былі праведзены работы па дэмеркурызацыі, ртуць канфіскаваная для наступнай утылізацыі. У прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама адзначылі: устаноўлена, што такія цыліндры ўстанаўліваліся на апараты кропкавай зваркі яшчэ ў часы СССР. Прынамсі, на ёмістасці стаіць "Знак якасці".

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 

Не паспеў спыніцца... на трактары

У 23.25 на тэрыторыі Мінскага трактарнага завода кіроўца трактара наехаў на пешахода. Апошні пераходзіў праезную частку па нерэгулюемым пешаходным пераходзе.

— Кіроўца трактара патлумачыў, — паведаміў старшы інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Юрый КРАСНОЎ, — што пры павароце направа ён прыкмеціў чалавека, які перабягаў дарогу, але спыніцца не паспеў. У выніку ДТЗ пешаход 1960 года нараджэння атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, удар галаўнога мозгу, пералом зводу чэрапу...

Надзея ДРЫЛА.

 

Успыхнуў газ

Гаспадар прыватнага дома па вул. Мічурына ў Баранавічах вырашыў разагрэць ежу і запаліў гарэлку пяцілітровага газавага балона.

Шуганула полымя. 9-гадовая ўнучка, якая знаходзілася ў доме, паспела выбегчы і паклікала суседзяў. Яны і выцягнулі абгарэлага дзеда з хаты. Пацярпелага адвезлі ў бальніцу, дзе ён памёр ад шматлікіх апёкаў. Пажар пашкодзіў дом і маёмасць.

Сымон Свістуновіч.

←На кого могут положиться белорусы?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика