Рахункі фірмы «Палоніка» разблакавалі, а судовую справу накіравалі ў архіў

Источник материала:  
23.09.2010 15:20 — Новости Общества
А колькі дзён таму была спыненая крымінальная справа супраць старшыні Івянецкага аддзела Саюза палякаў Тэрэсы Собаль.

Фірма «Палоніка» атрымала дакументы з Гаспадарчага суда Гродзенскай вобласці, з якіх вынікае, што рахунак арганізацыі разблакаваны, выкананне прысуду прыпыненае, справа перададзена ў архіў. Пра гэта паведаміў актывіст непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі, гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут. Па яго інфармацыі, такія ж дакументы накіраваныя ў гродзенскае аддзяленне «Белінвестбанка», дзе размешчаны рахунак фірмы. Дакументы суправаджаюца пазнакай «для тэрміновага выканання».

Андрэй Пачобут перакананы, што гэта палавінчатая мера, бо абвінавачванні з кіраўніцтва фірмы не знятыя. Тым не менш, ён лічыць гэты крок пазітыўным. «Заўтра пачынаецца навучальны год у школе, якую падтрымлівае фірма». Пачобут нагадвае, што гэта не першы рэверанс у бок апальнага СПБ — колькі дзён таму была прыпынена крымінальная справа супраць старшыні Івянецкага аддзела Саюза палякаў Тэрэсы Собаль.

Журналіст мяркуе, што апошнія падзеі вакол СПБ звязаныя з падвышэннем напружанасці ў адносінах з Расіяй. «У такой сітуацыі Лукашэнка спрабуе спадабацца Захаду». Андрэй Пачобут перакананы, што ў справе «Палонікі» і пераследу актывістаў саюзу рана ставіць кропку. «Пачынаючы з 2005 г. нашу арганізацыю пераследуюць выключна па палітычных матывах. Дзеянні ўладаў у дачыненні да нас грунтуюцца не на нацыянальным заканадаўстве, а выключна ў залежнасці ад палітычнай кан’юнктуры».

Нагадаем, што ў лютым 2010 фірму, якую ўзначальвае Анжаліка Борыс, абвінавацілі ў няправільным выкарыстанні сродкаў, атрыманых ад польскай арганізацыі «Wspólnota Polska», якая займаецца дапамогай суайчыннікам ва ўсім свеце. Разгляд судовай справы заняў менш за паўгадзіны. У выніку «Палоніку» аштрафавалі на 71 мільён рублёў.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

←Жилье комфортное и доступное. Это предусмотрено концепцией, которую утвердили депутаты Минского горсовета.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика