КДК Беларусі спыніў дзейнасць "шэрых" аўтаперагоншчыкаў

Источник материала:  

Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і Мінску ўзбудзіла крымінальную справу адносна двух мінчан (родных братоў), якія займаліся незаконным увозам у краіну аўтамабіляў.

Такой прадпрымальніцкай дзейнасцю без дзяржаўнай рэгістрацыі гэтыя грамадзяне займаліся з 2006 года. Яны набывалі ў Германіі аўтамабілі і потым прадавалі іх у Беларусі. Праверка адносна аўтаперагоншчыкаў праведзена па паступіўшай аператыўнай інфармацыі. Было ўстаноўлена, што толькі ў 2007 годзе браты ўвезлі з Германіі на тэрыторыю Беларусі і рэалізавалі не менш як 10 аўтамабіляў, якія з мэтай утойвання проціпраўнага характару дзейнасці афармляліся як увезеныя сваякамі і знаёмымі. У выніку браты атрымалі даход на суму звыш Br250 млн. У прэс-службе КДК паведамілі аб расследаванні яшчэ адной падобнай крымінальнай справы, звязанай з незаконным увозам у краіну аўтамабіляў, яе матэрыялы перададзены ўжо ў суд. Крымінальная справа была ўзбуджана ўпраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і Мінску адносна трох сваякоў (двух братоў і іх бацькі). На працягу 2006—2008 гадоў сямейны падрад увёз у Беларусь 60 аўтамабіляў на суму больш як Br1 млрд.

←Беларусь провела «День без автомобиля»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика