Цана на прыродны газ для Беларусі ў 2011 годзе можа ўзрасці на 10 працэнтаў

Источник материала:  

Аб гэтым учора журналістам заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, перадае БЕЛТА.

"Чаго тут прагназаваць, калі падпісаны кантракт паміж "Газпрамам" і "Белтрансгазам" яшчэ ў 2007 годзе на пастаўку газу ў Беларусь да 2011 года ўключна. І там абсалютна вызначаны парадак падыходу да цаны на 2011 год. Кошт у параўнанні з 2010 годам можа змяніцца на 10 працэнтаў у бок павелічэння, — сказаў Аляксандр Сурыкаў. — Я са здзіўленнем гляджу на лічбу 250 долараў, або там невядома колькі долараў". Паводле слоў Аляксандра Сурыкава, цяперашняя цана ў трэцім квартале складае 194 долары за 1 тыс. куб.м. "І калі зыходзіць ад яе, то прыбаўце 10 працэнтаў — вось усё, што можа быць", — адзначыў расійскі пасол. "Такі кантракт існуе. І я так разумею, што бакі пасля нейкіх трэнняў па гэтым пытанні ўсё ж такі прыйшлі да таго, што кантракт павінен няўхільна выконвацца", — дадаў Аляксандр Сурыкаў.

←Беларусь провела «День без автомобиля»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика