Велапрабег за вяртанне касцёла
У панядзелак каля будынку касцёла, а
Затрыманых накіравалі ў цэнтральны РУУС. Неўзабаве да іх дадаліся Зміцер Ясевіч, Яўген Афнагель, Паліна Кур’яновіч, Мікалай Бамбіза, якіх спынілі непадалёк ад станцыі метро «Няміга». Праз дзве гадзіны ўсіх актывістаў адпусцілі без складання пратаколаў. Затрыманыя збіраюцца абскардзіць збіццё і гвалтоўныя дзеянні з боку міліцыі.
«Затрымананне Севярынеца і Дашкевіча не азначае, што мерапрыемства не адбудзецца», — зазначыла каля будынку касцёла актывістка БХД Ірына Губская. Дзяўчына самастойна правяла віктарыну ды ўзнагародзіла пераможцаў кніжкамі і дыскамі хрысціянскай тэматыкі.
Выказаць салідарнасць з удзельнікамі малітвы падышоў айцец Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Леанід Акаловіч. «Гэты будынак з’яўляецца нацыянальнай каштоўнасцю. Вы не прэтэндуеце на чужое, на цэрквы, якія тут будавала расійская праваслаўная царква, вы адстойваеце сваё, — заявіў айцец Леанід. — Няхай Гасподзь Бог дапаможа вам і храм будзе функцыянаваць па сваім прызначэнні».
Маладая музыка Надзея на індыйскім, дзіўным для беларусаў інструменце — сітар выканала «Купалінку» ды іншыя музычныя кампазіцыі.
Арганізатары абароны касцёла заклікаюць сёння, 21 верасня, прыняць удзел у велапрабегу, які мае адбыцца, а 19.00 вакол касцёла і кляштара бернардынцаў.«Прыходзьце з сваімі роварамі, хто не мае — зможа скарыстацца тымі, што будуць на месцы», — паведаміла Ірына Губская.
З 16 верасня кожны дзень, а
На цяперашні момант у будынках былога кляштара плануецца размясціць гатэль з казіно і забаўлянкамі.
Юльян Місюкевіч