У

Источник материала:  
21.09.2010 09:32 — Новости Общества
5–6 кастрычніка ў Беларусі пройдуць Дні навукі Германіі. Мерапрыемства ініцыявана Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі (ДКНТ) і Федэральным міністэрствам адукацыі і даследаванняў ФРГ (BMBF), паведамляе прэс-служба ДКНТ.

5 кастрычніка ў канферэнц-зале Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца інфармацыйнае мерапрыемства «Навуковыя даследаванні ў Германіі: партнёрства дзеля будучыні». Прадстаўнікі навуковых арганізацый ФРГ прадставяць інфармацыю аб дзейнасці сваіх арганізацый, інструментах і праграмах падтрымкі двухбаковага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Праграма мерапрыемства прадугледжвае прэзентацыю паспяховых сумесных навукова-тэхнічных праектаў і абмен меркаваннямі аб рамачных умовах і магчымасцях інтэнсіфікацыі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

6 кастрычніка Нямецкая служба акадэмічных абменаў (DAAD) правядзе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Дзень маладых вучоных, падчас якога будзе прадстаўлена інфармацыя пра магчымасці супрацоўніцтва па лініі DAAD.

ФРГ і Беларусь маюць працяглы вопыт супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы ДКНТ. Сумесная дзейнасць грунтуецца на дагаворы аб развіцці шырокамаштабнага супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, прамысловасці, навукі і тэхнікі, падпісаным бакамі ў 1993 годзе, і ажыццяўляецца навукова-даследчымі арганізацыямі, універсітэтамі і прадпрыемствамі дзвюх дзяржаў.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

←Православные сегодня отмечают Рождество Пресвятой Богородицы.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика