Пачалася Акцыя салідарнасці
19.05
Колькасць удзельнікаў акцыі павялічылася да 20 чалавек. Яны сталі ў ланцуг, трымаюць у руках партрэты Міхася Башуры.
19.00 Малітва скончаная. Павал Севярынец раздае прысутным знічкі. Людзей сабралася каля дзесятка, на акцыі прысутнічае Франак Вячорка і Наста Палажанка.
Севярынец звярнуўся з кароткай прамовай да прысутных. «У гэты дзень трэба быць салідарнымі. Прыспеў час змяняць сітуацыю», — зазначыў сустаршыня БХД.
18.45
Ля касцёла Святога Язэпа сабралася пяць чалавек, сярод іх Павал Севярынец. Яны моляцца. Пачынаюць падыходзіць журналісты і іншыя ўдзельнікі.
Непадалёк ад ратушы стаяць два міліцэйскія аўтобусы. Супрацоўнікаў праваахоўных органаў надзіва мала. Дажджу няма.
- 16 чысла традыцыйна адзначаецца Дзень Салідарнасці. Акцыя салідарнасці, якая
16-га дня кожнага месяца праводзілася на Кастрычніцкай плошчы, ад верасня будзе праводзіцца каля касцёла Святога Язэпа, на плошчы Волі.
Пачынаючы з 16 верасня, акцыі за вяртанне касцёла святога Язэпа будуць адбывацца штодзённа. І кожны дзень пасля тых, хто, а
На думку ініцыятараў руху ў абарону Святога Язэпа — Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, дамагацца вяртання святыні патрэбна менавіта зараз, бо ў перадвыбарчы перыяд ёсць магчымасць паўплываць на дзеянні ўладаў.