Эпідэмія грыпу ў Беларусі прагназуецца на

Источник материала:  
16.09.2010 16:50 — Новости Общества

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 16 верасня ў Мінску кіраўнік Нацыянальнага цэнтра па грыпе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра мікрабіялогіі і эпідэміялогіі Наталля Грыбкова.

Разам з тым, паводле яе слоў, «грып, як капрызная жанчына, непрадказальны ў сваіх паводзінах».

Эпідэмія грыпу можа пачацца і раней, але «пакуль для гэтага перадумоў няма».

Гаворачы аб пандэмічным грыпе, А (H1N1), спецыяліст паведаміла, што ва ўмовах пасляпандэмічнага перыяду гэты вірус можа пераважаць у структуры вірусаў аналагічнага субтыпу на працягу наступных двух-трох гадоў. Яна растлумачыла, што такі тып віруса падчас эпідэміі, магчыма, будзе выклікаць захворванні часцей за іншыя вірусы грыпу.

Аднак, паводле слоў Грыбковай, захворванне на грып, А (H1N1) у Беларусі чакаецца ніжэйшае, чым было летась. Па вопыце паўднёвых дзяржаў, якія перанеслі другі эпідэмічны сезон, эпідэмія мела менш выразны характар у параўнанні з папярэдняй. Таксама ў гэтым сезоне эпідэмія была больш цяжкай у тых рэгіёнах, дзе насельніцтва хварэла менш летась, і наадварот.

«Чакаецца, што ў Беларусі будуць хварэць менш, але ў вас ёсць шанс перахварэць на грып, А (H1N1), калі вы не перанеслі яго раней», — сказала спецыяліст.

Як паведаміла Грыбкова, акрамя віруса грыпу прыкладна 200 патагенных агентаў могуць выклікаць грыпападобныя захворванні. У арганізме чалавека пастаянна знаходзяцца бактэрыі і вірусы, якія актывізуюцца пры зніжэнні імунітэту. Паводле яе слоў, з 1970-х гадоў у Беларусі адначасова цыркулююць тры вірусы грыпу, таму на працягу сезона чалавек можа перахварэць тройчы. Універсальным сродкам засцярогі ад усіх разнавіднасцяў віруса з’яўляецца вакцынацыя супраць грыпу, таму што вакцыны ўключаюць усе штамы грыпу. Сёлета, паводле рэкамендацый СААЗ, усе супрацьгрыпозныя вакцыны ўтрымліваюць неабходныя штамы для фарміравання імунітэту ад грыпу A (H1N1). У Беларусі зарэгістраваны 14 супрацьгрыпозных вакцын, і ў насельніцтва ёсць выбар.

Паводле слоў спецыяліста, падчас апошняга эпідэмічнага сезона (кастрычнік 2009 года — сакавік 2010 года) у Беларусі на грып перахварэла прыкладна 12% насельніцтва. Гэта «эпідэмія сярэдняй інтэнсіўнасці», адзначыла Грыбкова.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

←Председателем Федерации профсоюзов Беларуси остался Козик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика