АБЗАЦ

Источник материала:  

Кіраўнік падраздзялення РУП "Магілёўэнерга" загінуў ад удару электрычнага току падчас мантажных работ на падстанцыі ў Шклоўскім раёне. 43-гадовы начальнік групы падстанцый быў смяротна траўмаваны ў памяшканні закрытых размеркавальных устройстваў падстанцыі элетрасетак ў вёсцы Александрыя. Пракуратура праводзіць праверку па факце.

Пацыенты Гомельскай абласной бальніцы знайшлі ў сваіх талерках ртуць. Хворыя, што лечацца ў лор-аддзяленні спецыялізаванай клінічнай бальніцы, паведамілі пра тое, што падчас прыёму ежы ў сваіх талерках яны знайшлі ртуць. Работнікі падраздзялення МНС знайшлі ртуць у трох талерках для прыёму ежы — усяго больш за 1 г. Падчас праверкі акалічнасцяў здарэння высветлілася, што ў пякарскай шафе трэснула колба ртутнага тэрмометра.

У Мінскай вобласці два грузавыя цягнікі сутыкнуліся з чарадой кароў. Інцыдэнт адбыўся на 421-м км перагону Пухавічы—Талька (паблізу вёскі Блужа Пухавіцкага раёна). У 3 гадзіны ночы грузавыя цягнікі Мінск—Асіповічы і Асіповічы—Мінск збілі 27 кароў, што належалі мясцоваму сельгаспрадпрыемству. Рух цягнікоў затрымаўся на гадзіну. Усяго ў чарадзе было 200 кароў. Іх пасвілі 3 чалавекі на адлегласці 5 км ад чыгункі. Праводзіцца праверка.

Каля 55% еўрапейцаў выказалі негатыўныя адносіны да адзінай валюты па выніках фінансавага крызісу. Такія вынікі апытання, праведзенага Германскім фондам Маршала (ЗША) і італьянскай даследчай арганізацыяй Compagnіa dі San Paolo. Часцей за ўсё негатыўныя выказванні пра еўра ў краінах еўразоны гучалі ў Францыі (60%), Германіі і Іспаніі (па 53%) і Партугаліі (52%). Толькі Нідэрланды і Славакія выказаліся ў падтрымку еўра (52% і 64 % апытаных адпаведна). Тым не менш рэспандэнты не хочуць адмаўляцца ад ідэі адзінай валюты, наадварот, сцвярджаюць, што Еўропе неабходна павышаць згуртаванасць і кансалідавацца ва ўсіх відах дзейнасці.

У Самары міліцыянер на паказальных стрэльбах трапіў у журналістку. Паказальныя стрэльбы праводзілі ў навучальным цэнтры ГУУС. Аператара тэлекампаніі "Тэра" Наталлю Орас паранілі падчас інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі "Адзін дзень на службе ў міліцыі". Няшчасны выпадак адбыўся, калі стральба завяршылася і начальнік курса агнявой падрыхтоўкі даў каманду свайму памочніку прыняць зброю са сталоў. У гэты час дзяўчына вяла здымкі, знаходзячыся за агнявым рубяжом. Калі міліцыянер узяў некалькі пісталетаў, каб прыняць іх, адбыўся стрэл. Дзяўчыну шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне клінічнай бальніцы. Яна параненая ў сцягно.

 ПОЎНЫ АБЗАЦ

У Славеніі вядучы праграмы тэленавінаў аскандаліўся ў прамым эфіры, апынуўшыся перад камерай без штаноў. Інцыдэнт адбыўся падчас праграмы 24UR, якая выходзіць на славенскім камерцыйным канале Pop TV. Пасля таго, як вядучы скончыў чытаць навіны, ён адсунуў свой стол, каб паразмаўляць з калегай. Пры гэтым мужчына не заўважыў, што камера яшчэ працуе. Як толькі стол перастаў загароджваць ногі, гледачы змаглі ўбачыць, што з адзення на дыктары толькі кашуля, пінжак і трусы. Пры гэтым і сам вядучы, і яго супрацоўніца паводзілі сябе зусім свабодна, не выказваючы ніякіх эмоцый у сувязі з незвычайным уборам.

Першы ў свеце "дэтэктыўны" гатэль адчыніўся ў Германіі. Гатэль у горадзе Хілесхайм аформлены ў стылі папулярных кніжных і кінематаграфічных дэтэктыўных твораў. Ён налічвае ўсяго 10 нумароў, кожны з якіх, а таксама гасцёўня, уяўляюць сабой дакладныя копіі месцаў злачынстваў, апісаных у раманах Конан Дойля і Агаты Крысці. Тут можна ўбачыць "парасон міс Марпл" і "люльку Шэрлака Холмса, а таксама іншыя рэчы і прадметы, што сустракаюцца ў славутых дэтэктывах двух апошніх мінулых стагоддзяў. На сценах вісяць таксама партрэты пісьменнікаў і рэжысёраў, якія пісалі ці здымалі ў дэтэктыўным жанры. Кіраўнік гатэлю адзначае, што многія прадметы інтэр'еру набытыя на "блышыных" рынках і ў антыкварных крамах. Двухмесны нумар са сняданкам у такім гатэлі абыдзецца ў 79 еўра ў суткі. Усім наведнікам абяцаюць запамінальную ноч, якая будзе суправаджацца падазронымі гукамі ў стылі дэтэктываў.

←В Беларуси стартовал конкурс на лучшего «ангела света»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика