Вярхоўны гаспадарчы суд разглядае пазоў «Нашай Нівы» да Міністэрства інфармацыі

Источник материала:  
15.09.2010 09:56 — Новости Общества

Вярхоўны гаспадарчы суд разглядае пазоў «Нашай Нівы» да Міністэрства інфармацыі

Газета аспрэчвае два папярэджанні, вынесеныя міністрам інфармацыі за нумар, які расказваў пра фільм «Хросны бацька».

Сёння, а 10-й гадзіне пачынаецца першае слуханне.

У судзе будуць выступаць галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Скурко, эксперт-лінгвіст — кандыдат філалагічных навук Надзея Шакун, а таксама сведкі — чытачы газеты, якія не здолелі набыць той нумар у кіёсках.

У папярэджанні, датаваным 22 ліпеня, Мінінфармацыі вінаваціла газету ў распаўсюдзе звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Падставай для санкцыі стаў загаловак «Хросны бацька сканфіскаваў» («НН» № 26). «Паводле артыкула 244 Грамадзянскага кодэкса РБ канфіскацыяй з’яўляецца безвыплатнае выманне маёмасці ва ўласніка ў выглядзе санкцыі за здзейсненае злачынства ці іншае правапарушэнне». А між тым, наклад «НН», па інфармацыі РУП «Белсаюздрук», быў накіраваны на рэалізацыю», — падкрэслівала Мінінфармацыі.

Другое папярэджанне, датаванае 26 ліпеня, тычылася артыкула «БРСМ рэкламуе фільм «Хросны бацька», змешчанага ў «НН» № 25. «Згодна інфармацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» актывістамі згаданага аб’яднання 6 ліпеня ў г. Мінску была зладжаная акцыя, зместам якой не з’яўлялася рэклама згаданага фільма», — адзначаецца ў лісце. Адпаведна, палічылі ў Мінінфарме, «апублікаваная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і ганьбіць рэпутацыю дадзенай юрыдычнай асобы».

Падзяліцца навіной: 
Рэд.

←ЕС призвал Беларусь провести выборы по всем стандартам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика