Жыллёвыя службы рэкамендуюць мінчанам выкідваць ПЭТ-бутэлькі без накрывак
Устаноўленыя ў сталічных дварах кантэйнеры жоўтага колеру з надпісам "Пластык, шкло, папера" найбольш актыўна запаўняюцца ПЭТ-бутэлькамі.
— Свядомасць грамадзян, безумоўна, радуе, але выявілася адна праблема, — адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам агенцтва "Мінск—Навіны" начальнік аддзела па добраўпарадкаванні, санітарным утрыманні жыллёвага фонду і рабоце з насельніцтвам па месцы жыхарства ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Маргарыта Язінская. — Пластыкавыя бутэлькі займаюць шмат месца ў кузаве смеццявоза, а з-за таго, што многія з іх туга закручаныя накрыўкамі, ушчыльніць такую масу механічным спосабам немагчыма. Вось і атрымліваецца, што машыны транспартуюць не толькі каштоўную другасную сыравіну, але і паветра.
Аляксандр ФІЛІПОВІЧ, "Мінск—Навіны".