У Палацы Рэспублікі адкрылася 3D кіназала

Источник материала:  

Магчымасцяў паглядзець трохмернае кіно цяпер стала больш. Днямі ў Малой зале Палаца Рэспублікі распачала працу 3D кіназала.

Аснашчаная сучасным лічбавым абсталяваннем, яна разлічаная на 349 месцаў. Лічбавы кінапраектар Chrіstіe CP 2220, створаны па тэхналогіі наступнага пакалення (серыі 2), быў прывезены спецыяльна са Злучаных Штатаў Амерыкі. З дапамогай такіх кінапраектараў паказ фільмаў у 3D ажыццяўляецца па ўсім свеце, уключаючы Аўстралію, Канаду, Карэю і ЗША. Кінасеансы ў Палацы Рэспублікі будуць праходзіць чатыры разы на дзень: у 12:30 (ільготны), 15:30, 18:30 і 21:30. У адзін перыяд будуць дэманстравацца мінімум два розныя фільмы. Кошт ільготнага сеанса складае Br12тысяч, на ўсе астатнія сеансы — Br20 тысяч на чалавека. Набыць білеты можна ў касах Палаца Рэспублікі і на сайце www.tіcketpro.by.

Ілья ЛАПАТО.

←300 семей безработных с начала года переселились на новое место жительства и работы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика