Сястра Быкава атрымлівае пенсію 290 тысяч

Источник материала:  
13.09.2010 12:27 — Новости Общества
Сястра Быкава атрымлівае пенсію 290 тысячВёска Бычкі Вушацкага раёна Віцебскай вобласці – малая радзіма Васіля Быкава. Гэты куток нават праз адлегласць і час, напэўна, адчуваў усе выпрабаванні пісьменніка: спачатку вучня Бычкоўскай пачатковай школы, студэнта-мастака ў Віцебску, потым Быкава-франтавіка, народнага пісьменніка і, нарэшцэ, "сумлення Беларусі", вымушанага эміграваць у Еўропу. Цяпер у 20 кіламетрах ад Бычкоў, у вёсцы Ваўчо, жыве адзіная сведка гэтых падзей – родная сястра "человека, который выстоял", Валянціна Уладзіміраўна Быкава. Сваімі ўспамінамі яна падзялілася з экспедыцыйнай камандай праекта "100 дорог".

"Васілю прэмію далі за вучобу – боты"

"Нас трое было: Васіль самы старэйшы, з 1924-га года, я з 1926-га і малодшы брат з 1931-га. Так і жылі. Да вайны мы з Васілём у школу хадзілі. Ён з шасці гадоў пайшоў. У Бычках была школа ў прыватнай кватэры, цераз дарогу ад нашай хаты".

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Скачать видео

Скачать видео для мобильного телефона (3gp, 2 Мб)

Валянціна Уладзіміраўна любіла зазірнуць у сшытак брата. Памятае: там заўсёды былі адзнакі "выдатна" і "добра".

"Васіль заўсёды выдатна вучыўся. У прыклад яго заўсёды ставілі. Калі вучні не маглі адказаць, вызывалі "выдатніка Васіля".

"У чацвёртым класе быў у Васіля такі настаўнік – Троцкі. Яны перапісваліся адзін з адным нават у сталым узросце. Троцкі яму гаварыў: "Не вер, што Бога няма. Бог ёсць, але ніхто яго не бачыць". І ў школе ён нас так вучыў. І Васіль верыў. Ён заўсёды верыў у Бога".

Сястра Быкава атрымлівае пенсію 290 тысяч

"Памятаю… плакаў, як вымушаны быў кінуць мастацкае вучылішча"

З маленства Васіль Уладзіміравіч захапляўся маляваннем. Праўда, у Віцебскім мастацкім вучылішчы Быкаў правучыўся толькі год. Плата за навучанне каштавала з карову. А продаж жывёлы – галодная смерць для звычайнай сялянскай сям’і.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Скачать видео

Скачать видео для мобильного телефона (3gp, 2 Мб)

"А маляваў як добра! Памятаю, папрасіў у маці кусок палатна і намаляваў алейнымі фарбамі Леніна. Як жывы. І павесілі ў хаце. Настаўнік неяк паставіў на табурэтку перад класам на ўроку малявання вучня аднаго дрэннага. Гэта было, калі Васіль вучыўся ў чацвёртым класе. І загадаў адмаляваць. Тады ўжо клас маляваў. А потым дома я вырашыла паглядзець, ці выйшаў той хлопец. Глянула – дык ён дакладна, як на партрэце. Як узапраўду".

"…Машына ад’ехала – ды і падарвалася на міне. Васіль казаў: "Шчасце, што не сеў у яе…"

Быкаў шмат разоў жартаваў з лёсам. Але – франтавік, малодшы лейтэнант, нарэшце, маёр – ён нават у жорсткіх ваенных умовах заставаўся сумленным і дапамагаў родным у Бычках.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Скачать видео

Скачать видео для мобильного телефона (3gp, 3 Мб)

"Пра вайну дужа не любіў расказваць… Толькі гаварыў, як на Украіне яго паранілі ў бядро, апісваў бой у Кіраваградскай вобласці. Яны калонай адступалі, а на іх наляцелі нямецкія самалёты. Разагналі ўсю калону, сталі з кулямётаў страляць па іх. Усе паразбягаліся, а савацца некуды было, кустоў няма, дрэў няма. Толькі кукурузнікі і снапы саломы. Дык некаторыя ў салому хаваліся. А Васіль поўз па зямлі, прыпоўз у нейкі сарай у вёсцы. А тады ў сараі сядзіць, ужо нямецкія танкі чуе блізка. Чуе, адчыняюць дзверы – немец. У Васіля пісталет быў, дык ён думаў: "Калі будзе забіраць, тады сам у сябе кулю пушчу". Але немец не заўважыў яго. Пасля Васіль выпаўз адтуль, сцямнела. На дарозе нашы адступалі, але ніводная машына яго не ўзяла. Адна машына ад’ехала – ды і падарвалася на міне… Казаў потым: "Шчасце, што я не сеў у яе…" На заўтра яго санітары знайшлі".

Сястра Быкава атрымлівае пенсію 290 тысяч

"Потым часта мы сталі атрымоўваць ад яго лісты: з Венгрыі, Аўстрыі, Румыніі, Чэхаславакіі. Раз ліст прыйшоў з Венгрыі, што ён у шпіталі, паранены ў руку. Фатаграфіі нам прысылаў. Пісаў, што ў Венгрыі стаў камендантам нейкага горада. І нават з фронта нам памагаў. Калі ваяваў у Еўропе, нам выслаў грашовы атэстат на Ушацкі банк. Колькі атрымліваў як малодшы лейтэнант, усё нам дасылаў".

"Твардоўскі напісаў яму: "Усё мінецца, а праўда застанецца"

Цікаўная сястра Валя прачытала першыя творы пісьменніка, пазней пераведзеныя на шматлікія мовы свету, у звычайным школьным сшытку з перакрэсленымі старонкамі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Скачать видео

Скачать видео для мобильного телефона (3gp, 3 Мб)

"Ён пачаў пісаць ў пятым класе. Нават спачатку напісаў некалькі вершаў, а я была такая цікаўная, што вазьму і ўсё прачытаю. Верш небальшэнькі такі, зместу ўжо і не памятаю. Ён паслаў іх у "Чырвоную змену". І нешта яго вершы, мусіць, не спадабаліся там. Не прысылалі яму адказу ніякага. І ён кінуў, нічога не пісаў. Яшчэ дзённік вёў. Я таксама падлавіла ў яго. З сяброўкай пачыталі! Дык ён пасля таго ўжо хаваў ад мяне".

Сястра Быкава атрымлівае пенсію 290 тысяч

"Яшчэ калі я жыла ў Бычках, а Васілю сталі ўручаць прэміі, я зразумела, што мой брат – вялікі пісьменнік. Па радыё слухала, што яго сталі паважаць, у газетах пачалі пісаць пра яго. Дык я, бывала, з бацькам гавару, кажу: "Во наш Васілёк! Дзякуй Богу, яго сталі паважаць". Праўда, яго, з аднаго боку, паважалі, а з другога – цэнзура яго так мучыла…так мучыла".

"У гэтым месяцы паднялі пенсію: атрымоўваю… 290 тысяч"

"Дзяцей Бог не даў, жыву адна", – разводзячы рукамі гаворыць Валянціна Уладзіміраўна. Таму, мабыць, яна рада ўсім, хто заходзіць да яе ў хату.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Скачать видео

Скачать видео для мобильного телефона (3gp, 3 Мб)

"Я працавала ў калгасе. Потым у саўгасе. Там жа зарплаты зусім нізкія былі. У гэтым месяцы ўжо паднялі пенсію – атрымоўваю… 290 тысяч. Цяпер раённая ўлада стала памагаць: дроў бясплатна прывязлі, далі 70 тысяч яшчэ на дровы. З райсабеса жанчына ходзіць да мяне два разы на тыдзень – дапамагае па хаце. Туалет новы прывезлі на двор. Я яшчэ прасіла дравярню, але не было матэрыялу".

Акрамя раённай улады Валянціне Уладзіміраўне дапамагаюць і журналісты. З некаторымі яна нават паспела пасябраваць.
 

* * * 

Каждый интернет-пользователь сможет не просто читать и смотреть наши репортажи, но и дополнить наш интерактивный атлас любой полезной информацией - от текстовых сообщений об интересных местах и людях нашей Родины до фотографий и видеороликов. Тексты, фото и видео, а также контактную информацию для организации встреч с журналистами вы можете присылать на адрес проекта 100dorog@tutby.com. Для контактов с командой проекта доступен номер ICQ 470659469 либо Skype smotritutby.

* * * 

Читайте по теме "100 дорог":

"100 дорог": Первый интерактивный мультимедийный атлас Беларуси

"100 дорог": Наследие без наследников

"100 дорог": По следам страны Советов

"100 дорог": На похоронах истории

"100 дорог": Они все такие разные

Генеральный партнер проекта


Сястра Быкава атрымлівае пенсію 290 тысяч 3G life:) - Ощутите самую высокую скорость мобильного Интернета в Беларуси вместе с 3G life:)! Вы можете в режиме онлайн смотреть видео, слушать интернет-радио в высоком качестве, загружать ваши любимые mp3-композиции, видеоклипы и фильмы с самым быстрым мобильным доступом к сети Интернет в Беларуси. Подробности на сайте www.life.com.by.

Технический партнер проекта

Сястра Быкава атрымлівае пенсію 290 тысяч
 
СП ЗАО "ЮНИСОН" - единственный производитель легковых и специальных автомобилей в Беларуси. Компания производит маршрутные такси и медицинскую технику на базе автомобилей "Газель", "Рено", "Форд" и других. Подробности на сайте www.unison.by.
 
Сястра Быкава атрымлівае пенсію 290 тысяч Легковой автомобиль Samand, который выпускается СП ЗАО "ЮНИСОН", отличается экономичностью, надежностью, легким и комфортным управлением. В своем классе Samand - это сбалансированное решение с точки зрения безопасности, комфорта и стоимости. Подробности на сайте www.samand.by.



←Товарооборот между Беларусью и Китаем с 2002 года вырос в 10 раз

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика