Беларусаў у працэнтных суадносінах стала больш, але яны русіфікуюцца

Источник материала:  
08.09.2010 13:41 — Новости Общества
8 верасня сталі вядомыя некаторыя вынікі перапісу насельніцтва, што прайшоў яшчэ ў мінулым годзе.

Як і прагназавалі некаторыя каментатары, вынікі зафіксавалі нарастанне русіфікацыі у краіне — толькі 60% грамадзян Беларусі назвалі беларускую мову сваёй роднай. У той час як у 1999 годзе гэтая лічба раўнялася 73,6%. Дома па беларуску размаўляе ўвогуле толькі 30% грамадзян Беларусі.

Разам з тым за дзесяць гадоў колькасць беларусаў сярод грамадзян краіны павялічылася з 81,2% да 84%. Адпаведна колькасць расіян у Беларусі паменшылася амаль на чвэрць — з 11,4% да 8%. Таксама на чвэрць менш стала ў Беларусі палякаў (3,9% у 1999 — 3% у 2009).

Параўнальна з мінулым перапісам колькасць насельніцтва скарацілася на 5,5%.

Падзяліцца навіной: 
АП

←В Минске планируют внедрить интеллектуальную транспортную систему

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика