Міжнародная журналісцкая супольнасць заклікае правесці незалежнае расследаванне смерці Алега Бябеніна

Источник материала:  
06.09.2010 22:20 — Новости Общества
Еўрапейская федэрацыя журналістаў 6 верасня накіравала лісты на імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова і генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча з нагоды гібелі журналіста Алега Бябенінa.

«Мы скрайне занепакоены атмасферай страху і запужвання журналістаў у Беларусі і заклікаем улады краіны зрабіць усё, каб гарантаваць грунтоўнае расследаванне справы і спыніць практыку беспакаранасці для тых, хто нападае на журналістаў», — гаворыцца ў лістах, якія падпісаў генеральны сакратар Еўрапейскай федэрацыі журналістаўЭйдан Уайт.

Акрамя падазроных абставін гібелі Алега Бябеніна, ЕФЖ узгадвае ў сваіх лістах і пагрозы, якія атрымала шэф-рэдактарка газеты «Народная воля» Святлана Калінкіна. «Мы звяртаем вашу асаблівую ўвагу на той факт, што папярэднія гучныя справы, датычныя гібелі беларускіх журналістаў, не далі дакладных адказаў наконт іх лёсу. У гэтым шэрагу стаяць справы Дзмітрыя Завадскага, які знік на шляху да мінскага аэрапорта 7 ліпеня 2000 года, і Веранікі Чаркасавай, жорстка забітай у сваёй кватэры 20 кастрычніка 2004 года», — узгадваецца ў лістах ЕФЖ.

Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч таксама выказала сёння сваю занепакоенасць з нагоды смерці Алега Бябеніна і заклікала ўлады правесці ўважлівае і незалежнае расследаванне. «Смерць Бябеніна з’яўляецца вялікай стратай для беларускай журналістыкі. Яго баявы вэб-сайт застаецца адным з нешматлікіх няўрадавых крыніц інфармацыі, і супрацоўнікі сайту рабіліся аб’ектамі працяглага адміністратыўнага ціску», — заявіла Міятавіч.

«Я вітаю намер Генеральнай пракуратуры правесці расследаванне іншых магчымых версій гібелі журналіста, нягледзячы на папярэднюю выснову, што журналіст скончыў жыццё самагубствам. Я заклікаю беларускія ўлады правесці незалежнае расследаванне гэтай трагічнай смерці. Гэта асабліва важна, каб пазбегнуць абвастрэння ціску на беларускія СМІ, які могуць выклікаць пытанні пра яго смерць»,

— гаворыцца ў заяве.

Занепакоенасць гібеллю журналіста выказала таксама арганізацыя «Індэкс цэнзуры» (Index on Censorship). «Людзі ў Мінску вельмі нервуюцца, асабліва блізкія Алега, — адзначыў мэнэджэр па грамадскіх справах арганізацыі Майк Харыс, які меў сустрэцца з Алегам гэтымі днямі ў Беларусі. — У апошнія месяцы ён быў вельмі занепакоены пытаннямі бяспекі яго калег-праваабаронцаў і апасаўся вяртання атмасферы 1997–1999 гадоў, калі пры падазроных абставінах зніклі шмат дысідэнтаў, а сам Алег ледзве не быў забіты. Не пазней за люты наступнага года ў Беларусі маюць адбыцца прэзідэнцкія выбары… Гэтая смерць стала сапраўдным шокам для грамадзянскай супольнасці ўсёй Беларусі...»

Падзяліцца навіной: 
Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

←Лукашенко предостерегает медиков от показухи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика