Пракуратура: Першымі на дачу Бябеніна трапілі староннія асобы
Менавіта гэтая пракуратура зараз праводзіць праверку па факце гібелі журналіста. На першапачатковым этапе разбор вёўся пракуратурай Дзяржынскага раёна.
Паводле слоў Калінінай, першымі, хто даведаўся пра тое, што Бябенін знойдзены мёртвым, былі староннія асобы. Яны і знаходзіліся на яго дачы ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна, калі на месца здарэння прыбылі прадстаўнікі праваахоўных органаў.
Ніякіх іншых падрабязнасцяў расследавання акалічнасцяў гібелі журналіста пакуль не паведамляецца. У прыватнасці, ні ў раённай, ні ў абласной, ні ў Генеральнай пракуратуры БелаПАН не адказалі на пытанне, ці знаходзіўся загінулы ў стане алкагольнага ап’янення, што павінна была ўстанавіць экспертыза.
Як паведамлялася раней са спасылкай на Генеральную пракуратуру, наяўныя ў праваахоўных органаў звесткі паказваюць на тое, што Бябенін пакончыў жыццё самагубствам. Паводле заключэння
Цела журналіста, якое вісела ў пятлі, было знойдзена ў дачным доме Бябеніна прыблізна ў 19.00 3 верасня.
Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У
БелаПАН