Анархістаў трымаюць на Акрэсціна чацьвертыя суткі

Источник материала:  
06.09.2010 13:00 — Новости Общества
Затрыманыя ў Мінску анархісты чацьвертыя суткі знаходзяцца ў прыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна. Паплечнікі сумняюцца ў датычнасці анархісцкага руху да інцыдэнту ля пасольства Расіі.

3 верасня, а 6-й раніцы супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў ў цывільным былі затрыманыя Ігар Багачак, Валерыя Хоціна, Сяргей Сьлюсар, Мікалай Дзядок, Аляксей Жынгероўкі і Аляксандар Францкевіч. З кватэры, дзе жылі маладзёны, канфіскавалі пяць кампутараў, два ноўтбукі, мабільныя тэлефоны, часопісы ды грошы.

Маладыя людзі да гэтага часу знаходзяцца пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Прыхільнікаў анархісцкіх ідэяў апытваюць пра інцыдэнт ля пасольства Расіі ўвечары 30 жніўня. Пакуль што абвінавачванне актывістам не прад’яўлена.

Следства арыентавана, каб праверыць датычнасць анархістаў да хуліганскіх дзеянняў, а таксама разглядзець іншыя версіі, паведамляе ГУУС .

2 верасня ў розных СМІ з’явілася інфармацыя, што адказнасць за атаку на амбасаду ўзялі на сябе ці то расійскія, ці то беларускія анархісты. Нацыянальнасць заяўнікаў цяжка вызначыць, арыгінал іхняга паведамлення выдалены, да таго ж анархісты выступаюць супраць дзяржаўных межаў і аднолькава не любяць інстытут дзяржавы, незалежна ад назвы краіны. Прызнанне суполкі «Сябры свабоды» ўпершыню з’явілася на сайце belarus.indymedia.org, які з’яўляецца рэсурсам з адкрытай публікацыяй і не мае рэдакцыйнай групы, бо змест сайту фармуецца карыстальнікамі.

Аднак заявы «Сябраў свабоды» з парталу выдалілі мадэратары, інфармацыю палічылі несапраўднай і небяспечнай для існавання сайту.

Як зазначаюць актывісты анархісцкіх рухаў, пра аўтаномную суполку «Саброў свабоды» раней нічога не было вядома, яе існаванне выглядае сумнеўным. Імі было заяўлена, што атака на амбасаду Расіі ладзілася ў знак салідарнасці з абаронцамі хімкінскага леса блізу Масквы. Аднак маскоўскія абаронцы не выключаюць магчымасць правакацыі.

«Магчыма, значную ролю займаюць прызнакі разварушэння прадвыбарчай сітуацыі па сцэнару, які мы ўжо назіралі напярэдадні выбараў 2006 году,« — лічыць анархіст з Мінску.

На тэрыторыі расійскай амбасады 30 жніўня, а 22:20 ахоўнікі знайшлі палаючы службовы аўтамабіль. На месцы здарэння была выяўлена бутэлька з рэшткамі гаручай сумясі. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Падзяліцца навіной: 
Юльян Місюкевіч

←Лукашенко разрешил минздраву оперативно закупать лекарства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика