Прытулак для душы
Сем «Я» аб’яднаў пад сваiм дахам першы ў Гомелi дзiцячы дом сямейнага тыпу
...Яшчэ нядаўна гаспадарамi гэтага будынка былi выхаванцы i педагогi школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i тых, што засталiся без бацькоўскай апекi.
З цягам часу ва ўстанове, разлiчанай больш як на 400 дзяцей, засталосякаля 70 дзяцей. Зразумела, утрымлiваць вялiкiя памяшканнi з такой колькасцю выхаванцаў — марнаванне дзяржаўных сродкаў. Тым больш што большасць вучняўпасля заканчэннянавучання ў школе-iнтэрнаце паступiлi ў ВНУ i ўстановы прафтэхадукацыi.
Таму ў жнiўнi i было прынята рашэнне аб расфармiраваннi спецыяльнай дзiцячай установы. Некаму з выхаванцаў (а застаўся тут наогул адзiншкольны клас) знайшоўся прытулак у аналагiчнай школе ў Рэчыцы, восем дзяцейбылi ўладкаваны ў прыёмныя сем’i. Якраз тады i прыняла сваё высокаграмадзянскае рашэнне педагог, фiлолаг з 11-гадовым стажам Святлана Калiнiна — прыняць у сваю сям’ю шасцёра iнтэрнатаўскiх дзяцей. А дакладней, усiх, хтона той час заставаўся ў яе групе.
— Прызнаюся, цяжка было развiтвацца з тымi, да каго за гады працы, як кажуць, прыкiпела душой, — тлумачыць матывы свайго кроку Святлана Уладзiмiраўна. — Ды i дзецi настойлiва прасiлi заставацца з iмi надалей. Тады i прапанавала сваю кандыдатуру ў якасцi прыёмнай мацi-выхавацеля. У раённым аддзеле адукацыi мяне падтрымалi... Невялiкая кватэра Святланы Уладзiмiраўны ў абласным цэнтры пры ўсiм жаданнi не магла задаволiць патрэбы новай вялiкай сям’i: разам са сваёй васьмiгадовай дачкой Веранiкай яечленамi сталi сем «Я» — пяць хлопчыкаў i адна дзяўчынка. I кожны з iх — Анатоль, Мiхась, Вiталь, Яўген, Арцём, Настасся — увайшоў у сям’ю са сваiм характарам, звычкамi i псiхiкай, на якую, безумоўна, наклала не лепшы адбiтак працяглае жыццё без бацькоўскага клопату i пяшчоты. Але тыя, хто ведае выхавацеля Калiнiну, упэўнены: дабрынi i душэўнай шчодрасцi жанчыны хопiць на ўсiх. Яе ж дачка Веранiка папаўненню рада, шчыра прызнаецца:
— Марыла, каб у мяне было столькi брацiкаў i сястрычка. I вось мара мая збылася...
...Паколькi падзеi развiвалiся надзвычай хутка, органам улады горада часу на ўзвядзенне асобнагакатэджа для дома сямейнага тыпуне было. У гэтых умовах iзнайшлi рацыянальны выхад: выкарыстаць у якасцi такога адзiн з корпусаў былой школы-iнтэрната. Найпершы плюс — у псiхалагiчным плане: абстаноўка для дзяцей звыклая. Больш таго, каб прыдаць «уладанням»прыёмнай сям’i Калiнiных дамашнюю ўтульнасць, нямала пастаралiся ў адмiнiстрацыi Навабелiцкага раёна г. Гомеля. Аддзел адукацыi накiраваў частку сродкаў, атрыманых ад пазабюджэтнай дзейнасцi ўстаноў, на набыццё халадзiльнiка, кухоннага гарнiтура, пральнай машыны. разам з раённай арганiзацыяй грамадскага аб’яднання «Белая Русь», Гомельскай епархiяй правялi тут рамонт. матэрыяльную падтрымку добрай справы аказалiмясцовыя прадпрыемствы — мясакамбiнат, «Гомельшпалеры», тлушчакамбiнат.
Святлана Калiнiна з дзецьмi з задавальненнем прымалi шматлiкiх гасцей, а падзялiць радасць наваселля з членамi прыёмнайсям’i прыбылi старшыня гарвыканкама Вiктар Пiлiпец, яго намеснiца Алена Клiчкоўская, кiраўнiк адмiнiстрацыi Навабелiцкага раёна Алег Пачынак, старшыня абласнога аддзялення Беларускага фонду мiру Цiмафей Глушакоў i iншыя. Знаёмiлi iх з ўмовамi, створанымi ў доме. Яны, без перабольшання, выдатныя. Агульная плошча памяшканняў — больш за 200 квадратных метраў, на кожнага з членаў сям’i — звыш 20 квадратаў. Хапае, каб не толькi камфортна размясцiцца, наладзiць тут неабходны быт, але i мець пакоi для прыёму гасцей, гульняў i нават прасторную сямейную бiблiятэку. Дапаслуг дзяцей — i спартыўная база былога iнтэрната.
Мiж тым, як даведаўся падчас урачыстасцi адкрыцця першага сямейнага дома ў Гомелi карэспандэнт «Р», перажыць прыемныя хвiлiны нованароджанай сям’i давядзецца неўзабаве яшчэ раз.
— Учорамной падпiсана распараджэнне аб узвядзеннiасобнага дома для сям’i Калiнiных i яе прыёмных дзяцей, — агучыў сацыяльныя планы, уручаючы прыёмнай мацi камп’ютар — падарунак ад гарвыканкама,мэр горада Вiктар Пiлiпец. — Зараз падбiраецца ўчастак для будаўнiцтва. Спадзяюся, што гэты напрамак сацыяльнай падтрымкi дзяцей, што трапiлi ў складаную жыццёвую сiтуацыю, будзе ў Гомелi развiвацца. У горадзе рэальна можа будавацца адзiн-два такiя дамы штогод. Дарэчы, ужо сёння, пазнаёмiўшыся з умовамi, створанымi ў дзiцячым доме сямейнага тыпу, дзве сям’i гараджан выказалi жаданне узяць прыклад саСвятланы Калiнiнай.
Свой «узнос» у будучы дабрабыт прыёмнай сям’i ўнеслi i iншыягосцi: кiраўнiк адмiнiстрацыi раёна Алег Пачынак, да прыкладу,уручыў Святлане Калiнiнай тэлевiзар, а Цiмафей Глушакоў — мiкрахвалевую печ...
— Цi не цяжка будзе развiтвацца з дзецьмi, калi яны вырастуць i пойдуць на свой хлеб? — спытаў нехта падчас знаёмства з умовамi ў дзiцячым доме сямейнага тыпу ў прыёмнай мацi.
— Упэўнена, што ў гэтым жыццi мы ўжо не згубiмся! — адказала Святлана Уладзiмiраўна.
На здымку: разам — дружная сям’я.
Фота: Мiкалай ЖДАНОВIЧ