Мінгарвыканкам забараніў правядзенне акцыі
Гэтым разам ініцыятарам «Бою падушкамі» выступіла маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка». Як адзначыў на
«Каля месяца мы ўзгаднялі правядзенне акцыі з рознымі зацікаўленымі органамі. Правядзенне такой акцыі ўхвалілі Міністэрства культуры, аддзел культуры і аддзел ідэалогіі Мінгарвыканкама. Аднак, калі мы прыйшлі на сустрэчу з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Міхаілам Ціцянковым, ён нам заявіў, што «мерапрыемства — недарэчнае, я яго не разумею, таму маю намер яго забараніць», — сказаў Сакалоўскі.
Арганізатары атрымалі тры адмовы на свае заяўкі. «У парку Дружбы народаў бой падушкамі быў забаронены
Сакалоўскі назваў абсурднай матывіроўку адмоў. «Падушкай немагчыма зламаць дрэва — гэта не сякера. Праводзіць бітву падушкамі на асфальце таксама нельга — менавіта тады і ўзнікае небяспека для здароўя ўдзельнікаў мерапрыемства», — заявіў Сакалоўскі.
Арганізатар «Баёў падушкамі» ў 2009 годзе Андрэй Кім адзначыў, што акцыя, прымеркаваная да гадавіны бітвы пад Оршай, усё роўна адбудзецца 8 верасня ў Мінску. «Мы зменім фармат і месца правядзення мерапрыемства. Пакуль мы не агучваем гэтыя моманты, каб не атрымалася так, як падчас „Бою падушкамі“, прысвечанага гадавіне Грунвальдскай бітвы, калі было затрымана больш за 200 чалавек», — заявіў Кім. Пры гэтым ён падкрэсліў, што сам не з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства.
БелаПАН