Лукашэнка парушыў заканадаўства, змяніўшы дату свайго нараджэння?
— А што, начальніка ЗАГСа няма на месцы? — Расчараваная, звярнулася я да дзяжурнага кансультанта.
— Не, а што вы хацелі? Я магу вас пракансультаваць, — дзяўчына была вельмі ветлівая.
— Разумееце, мне начальнік патрэбны. У мяне вельмі далікатная сітуацыя… А з яго намеснікам пагутарыць можна? — Мой тон не пакідаў сумнення ў далікатнасці будучай размовы.
Запрасілі намесніка начальніка Святлану Карповіч, дзяўчына выйшла ў калідор, але я настаяла на прыватнай гутарцы ў яе кабінеце.
— Ведаеце, мы з маім маладым чалавекам сустракаемся ўжо тры гады, вельмі разумеем адзін аднаго, любім і хацелі б аформіць адносіны законна…, — пачынаю я выкладваць выдуманую легенду.
Дзяўчына ківае галавой — такія прамовы ад закаханых работніку ЗАГСа даводзіцца чуць дастаткова часта.
— Гэты дзень шлюбу павінен быць асаблівым, значным для нас абодвух, — гну сваю лінію, але дзяўчына ўсё яшчэ не чакае падвоху. — Мы вырашылі, што трэба прызначыць гэты дзень на асаблівыя для нас дні — нашы дні нараджэння! Але загвоздка ў тым, што яны — нашы дні нараджэння — не супадаюць! Было б добра распісацца летам. І ў майго маладога чалавека — дзень нараджэння акурат летам. А ў мяне — у сакавіку. І я — у пралёце! А гэта несправядліва!
Дзяўчына ўжо не разумее, чаго я ад яе хачу і пры чым тут дні нараджэння і дзень вяселля…
— Вось таму я хачу памяняць сваю дату нараджэння! — У мяне скончылася цярпенне і я выкладаю увесь свой арыгінальны і, на мой погляд, вельмі рамантычны план намесніку начальніка.
Паўза.
Погляд дзяўчыны становіцца пільным і падазроным:— Але гэта незаконна! — Нарэшце выдыхае дзяўчына.
— Гэта значыць, як?! — Кажу хісткім ад крыўды голасам. — Ну, вы разумееце, для мяне гэта вельмі важна! Для нас гэта будзе вельмі асаблівы дзень! Няўжо зусім нічога нельга зрабіць? Ну, калі
— Вы разумееце, гэта незаконна! У кодэксе аб шлюбе і сям’і, якім мы кіруемся, прапісана, што мяняць дату нараджэння нельга! Яе можна памяняць толькі пры ўсынаўленні, або калі была дапушчаная нейкая памылка.
— Можна ж ўвесці нейкую платную паслугу па змене даты нараджэння! У вас жа ёсць платныя паслугі!
— Платныя паслугі ў нас аказваюцца толькі па рэгістрацыі шлюбу…
— І за паслугі фатографа — падказваю я, і дзяўчына нясьпешна пацвярджае: і на паслугі фатографа таксама.
— Але ж мне трэба змяніць дату нараджэння! Я не магу чакаць! І да таго ж, хіба мне стане менш ці больш гадоў? Мне як было 25, так і застанецца, гэта ж толькі паперка! Проста на паперы дзень нараджэння ў мяне будзе пазней! — Ад крыўды і бессардэчнасці чыноўнікаў пачынаю павізгваць.
— Ну, можа, вы выбераце іншую дату, важную для вас абодвух. Гэта ж незаконна! — Не стамляецца паўтараць дарагая Святлана Васільеўна, каб мне, гістэрычнай кабетцы, нарэшце дайшло.
Але яна яшчэ не ведае пра прэзідэнта!
— Гэта значыць, па заканадаўстве мяняць дату нельга?— Нельга, — з палёгкай ківае Святлана Васільеўна — ёй здаецца, я не безнадзейная.
— Але
— Гэтага… проста не можа быць! Гэта не прадугледжана заканадаўствам! — Чаканіць яна і на ўсялякі выпадак дадае: — Але ж мне пра гэта нічога не вядома, і я гэтую сітуацыю каментаваць не буду.
— Гэта значыць, прэзідэнт парушыў заканадаўства?
— Я не буду каментаваць гэта.
І, на ўсялякі выпадак, дадае:
— Можа, я проста не ведаю ўсёй сутнасці пытання.
***
Каментар юрыста:
Змяненне прозвішча, уласнага імя і імя па бацьку грамадзяніна знаходзіцца ў рамках прававога поля, г.зн. рэгулюецца нарматыўнымі прававымі актамі, а менавіта Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і і Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад
Пытанне змены даты нараджэння грамадзян знаходзіцца
Іншыя выпадкі ўнясення змяненняў у акты грамадзянскага стану дапускаюцца, але толькі па рашэнні суда, калі ў судовым парадку было ўстаноўлена, што ў запісе акта грамадзянскага стану была дапушчаная памылка.
intex-press.by