У Беларусі тарыфы на паштовыя паслугі з 1 верасня павышаны ў сярэднім на 10 працэнтаў, электрасувязі — на 7,1 працэнта

Источник материала:  

У Беларусі тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання, што аказваюцца насельніцтву, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, павышаны з 1 верасня ў сярэднім на 10 працэнтаў, тарыфы на паслугі электрасувязі — у сярэднім на 7,1 працэнта. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі, каментуючы пастанову Мінэканомікі ад 18 жніўня 2010 года № 215 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 15 мая 2008 г. № 105".

Прыкладна ў такіх самых памерах павышаны тарыфы на вышэйпералічаныя паслугі, што аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Пры гэтым у Міністэрстве эканомікі падкрэслілі, што ўзровень тарыфаў за мясцовыя і міжгароднія тэлефонныя размовы, устаноўку тэлефона і паслугі тэлеграфа засталіся на ранейшым узроўні. Паводле звестак прэс-службы, у адпаведнасці з заканадаўствам Міністэрства эканомікі ажыццяўляе рэгуляванне тарыфаў на паслугі сувязі агульнага карыстання па пераліку, зацверджаным пастановай Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2004 года № 357.

Гэты дакумент Мінэканомікі прыняло пасля разгляду прапановы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі па павышэнні тарыфаў на асобныя паслугі электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання, дзеючых са снежня 2009 года. Неабходнасць павышэння тарыфаў на гэтыя паслугі абумоўлена іх стратнасцю. Такім чынам, тарыф на перасылку паштовай карткі павышаны на Br20 і ўстаноўлены ў памеры Br250, тарыф на перасылку простага пісьма масай да 20 г узрос на Br30 і ўстаноўлены ў памеры Br320. Абанементная плата для насельніцтва за карыстанне тэлефонам на сетках, пераведзеных на пачасовую сістэму аплаты, павышана на Br500 і ўстаноўлена ў памеры Br2900 за месяц, на сетках, не пераведзеных на пачасовую сістэму аплаты, — павышана на Br600 і ўстаноўлена ў памеры Br4200 за месяц. Абанементная плата за радыёкропку ўстаноўлена ў памеры Br800 за месяц.

←От 12 до 17 лет лишения свободы получили члены гомельской ОПГ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика