Лукашэнка павіншаваў Валянціна Гафта з 75-годдзем

Источник материала:  
02.09.2010 10:36 — Новости Общества
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Валянціна Гафта з 75-годдзем, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«Вашу творчасць любяць і цэняць у Беларусі. Мы ведаем вас не толькі як артыста, але і як цудоўнага паэта, які стварае глыбокія філасофскія творы, мемуарыста і аўтара эпіграм», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Усе гэтыя дасягненні — вынік велізарнага таленту і адданасці абранай справе. Няхай і ў далейшым Вашы новыя творчыя работы працягваюць хваляваць і радаваць удзячную публіку», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка пажадаў Гафту «моцнага здароўя, бясконцага натхнення і даўгалецця».

Валянцін Гафт нарадзіўся 2 верасня 1935 года у Маскве. Скончыў Школу-студыю МХАТ. З 1969 года працуе ў тэатры «Сучаснік». У кіно дэбютаваў у 1956 годзе ў фільме «Забойства на вуліцы Дантэ». Найбольш папулярныя кінастужкі з удзелам Гафта — «Гараж», «Аб бедным гусары скажыце слова…», «Забытая мелодыя для флейты», «Нябёсы абяцаныя», «Анкор, яшчэ анкор» і інш.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←В Национальном детском лагере «Зубренок» в эти дни соберутся юные спасатели-пожарные из 13 стран

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика