ТБМ: Патрэбны закон ад абароне і падтрымцы беларускай мовы
Пра гэта гаворыцца ў заяве «Родная мова не павінна стаць для беларусаў замежнай», прынятай 31 жніўня ў Мінску на паседжанні сакратарыята ТБМ.
У заяве адзначаецца, што 1 верасня набывае моц закон «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», адначасова ў школе павялічваецца колькасць гадзін на навучанне замежнай мовы.
«Здаецца, тое ж трэба зрабіць і з беларускай мовай, дадаць колькасць гадзін, вярнуць выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі ва ўсіх школах на роднай мове, а таксама экзамен па беларускай літаратуры. Але Міністэрства адукацыі пра беларускую мову дбаць не збіраецца, і таму колькасць вучняў, якія навучаюцца
У інтэрв’ю БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў выказаў занепакоенасць тым, што прыняўшы закон, улада нічога не зрабіла для пашырэння беларускай мовы ў сферы адукацыі. «Наадварот, у школах у гэтым годзе ў параўнанні з мінулым на 1% стала меней вучняў, якія навучаюцца
На яго думку, «каму патрэбен новы закон, калі на беларускай мове няма каму пісаць».
Марат Гаравы, БелаПАН