Разбіральніцтва па справе Банкаўскаса працягнецца ў Літве

Источник материала:  
27.08.2010 12:56 — Новости Общества
Камандзір коннай паліцыі вярнуўся да сям’і і адпачывае пасля гродзенскага ізалятара.

Камандзір коннай паліцыі Вільні Лайманас Банкаўскас знаходзіцца дома. Пра гэта Еўрарадыё расказала жонка вызваленага з гродзенскага ізалятара паліцыянта Таццяна.

Таццяна: “Лайманас дома. На сто адсоткаў – ён у мяне, праўда. І шчыра: для мяне галоўнае, што мой муж са мной. А ўсё астатняе – гэта ўжо на іншым узроўні, і мне гэта не цікава”.

Па яе словах, разбіральніцтва па справе з наркотыкамі, якія Лайманас Банкаўскас нібыта правозіў у Беларусь, будзе працягвацца ў Літве. Але, кажа, яна ставіцца да гэтага з разуменнем.

Таццяна: “Усе тут сталі на яго абарону. Але з другога боку - раптам і сапраўды было так?! Ці яшчэ нешта. Не, я ні на імгненне не дапускаю таго, што такое магло быць. Але я разумею ўсё выдатна, і Літва – гэта сур'ёзная дзяржава. І яна павінна з усім разабрацца. Яны ўсё павінны праверыць. І дзякуй Богу, што правераць! Трэба да канца даціснуць, так бы мовіць, гэтую справу. І вось тады мы разам з мужам будзем святкаваць”.

Таццяна прызналася, што яшчэ падчас знаходжання Лайманаса ў беларускім ізалятары яны абмяркоўвалі з адвакатам магчымасць дамовіцца, каб яго вызвалілі “пад заклад”. Але, кажа, была названая такая сума, заплаціць якую сям'я літоўскага паліцыянта не мела ніякай магчымасці. Праўда, не ўдакладніла, ці гэтую суму называлі прадстаўнікі беларускіх праваахоўных органаў, ці гэта было меркаванне адваката. 

←Белорусского потребителя лишат некачественного товара

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика