Каб жыццё мёдам падавалася
Кірмашы ўзнікаюць то ў Палацы мастацтваў, то ў ДК Трактарнага завода, ствараючы лішнія клопаты філафаністам і гандлярам кнігамі, якія таксама гандлююць у гэтых месцах. Але цяпер, перад Спасам, мёд аказаўся паўсюль — у метро
У падземным пераходзе на плошчы Якуба Коласа з боку Камароўскага рынку ідуць людзі, у кожнага другога ў руцэ маленькі
На Камароўцы праходзіць мядовы кірмаш, і замест бабулек, што гандлююць шкарпэткамі, вазонамі і кацянятамі, вас на ўваходзе сустракаюць
— Для беларусаў найкарыснейшы беларускі мёд! Таму купляйце наш!
На латках выстаўлены скрыначкі з мёдам: «ліпавы», «грэцкі», «майскі», «кветкавы», «каштанавы» і г.д. Акрамя беларускага, ёсць і алтайскі, і знакаміты башкірскі, і таежны… Цэны ад 20 да 60 тысяч за кілаграм. Амаль усіх засмучае чарнічны мёд. Пакупнікі, што зай¬маюцца дэгустацыяй усіх сартоў ля аднаго з латкоў, распачынаюць спрэчку:
— Ты бачыў
— А я кажу, бывае чарнічны мёд. Вунь з дзівасіла ёсць, дык чаму ж з чарніц не будзе?
Як высветлілася, з чарніц насамрэч збіраюць мёд, і, дарэчы, у вялікай колькасці — але, як выглядае сам працэс, уявіць складана, і ведаюць толькі пчолы.
Акрамя дзясяткаў гатункаў мёду, прадаюцца на кірмашы і
Але не мёдам адзіным жыве мядовы кірмаш. Напрыклад, існуе асобны стол, за якім гандлююць валёнкамі. Якаснымі, цёплымі — ад аднаго погляду на іх у спёку хочацца абліцца
Ля валёнкаў гандлююць цёплымі шкарпэткамі з сабачае поўсці і сумкамі з парашутнага шоўку. Вось гэтыя сумкі прадаюцца лепш за астатняе.
Ля іх гандлююць «свежымі тульскімі пернікамі», да якіх пакупнікі ставяцца насцярожана — спалучэнне слоў «тульскія» і «свежыя» прымушае іх задавацца пытаннем: «А дзе тая Тула знаходзіцца?» Хаця, зразумела, што прынеслі пернікі не хадакі.
Але галоўнае — мёд, і гандляры наперабой прапануюць свой тавар:
— Толькі ў нас сапраўдны беларускі мёд!
— Кветкавы мёд! Падыходзьце, я вам усё раскажу — я вельмі цікава расказваю!
— Зніжкі!
Пры ўдакладненні пра зніжкі высвятляецца, што існуе «гібкая сістэма» для пенсіянераў, якія бяруць больш за дзесяць кілаграмаў, — вось ім і будзе зніжка. Кілаграм каштуе 30 тысяч. Навошта купляць адразу дзесяць? А каб расфасаваць пасля па слоіках і перапрадаць, хаця з такімі цэнамі, як на кірмашы, зрабіць тое абсалютна немэтазгодна.
А вось для аматараў «мядовай халявы» такі кірмаш — проста рай, кожны з гандляроў прапануе прадэгуставаць кожны сорт, так што мёду можна надэгуставацца да наступнага кірмашу.
***
Як выбраць якасны мёд?
Не памыліцца, купляючы мёд, цяжка. Спадзяёмся, гэтыя парады дапамогуць вам набыць якасны і карысны мёд.
1. Водар у мёду павінен абавязкова быць. Калі вы не адчуваеце водару, значыцца вам трапілася натуральная падробка. Чым гусцейшы водар, тым лепшая якасць мёду, хаця трэба ўлічваць, што водар, а таксама яго сіла ў розных сартоў можа быць розная.
2. Смак сапраўднага мёду павінен быць салодкі, без старонніх адценняў, а пры дэгустацыі сапраўдны мёд аказвае раздражненне на слізістую абалонку. Ад падробкі такога эфекту чакаць не варта. Мёд з карамельным прысмакам — ужо не свежы, а значыць, гаючых якасцяў не мае.
3. Сталасць мёду можна вызначыць, накручваючы яго на лыжку ці паліваючы на лязо нажа — сталы, якасны, гатовы да ўжывання мёд не будзе сцякаць ні з лыжкі, ні з нажа.
Юрась Ускоў