Лукашанец: Cлова «прэзідэнт», будзем па-ранейшаму пісаць з вялікай літары
1 верасня ўваходзіць у дзеянне закон «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», нагадаў 20 жніўня на
Паводле слоў прафесара, некаторыя падручнікі і слоўнікі беларускай мовы ўжо перавыдадзены з улікам зменаў, астатнія будуць перавыдадзены найбліжэйшым часам.
Лукашанец падкрэсліў, што пры ацэнцы ведаў вучняў не будуць улічвацца тыя моманты, якія тычацца зменаў у правілах. «Гэта значыць калі ў дыктоўцы вучань напіша, напрыклад, „ва універсітэце“ замест „ва ўніверсітэце“, то такое напісанне не будзе залічана як памылка», — растлумачыў прафесар і дадаў, што тэксты з падобнымі зменамі не будуць уключацца ў экзаменацыйныя і тэставыя заданні.
Што да напісання слова «прэзідэнт», адзначыў Лукашанец, то «правілы напісання гэтага слова застаюцца такімі ж, якімі былі з 1959 года». «А правіла гучыць так: назвы вышэйшых пасад у афіцыйным выкарыстанні пішуцца з вялікай літары», — сказаў філолаг. БелаПАН.
БелаПАН