З "Моладзі БНФ" выключылі Вячорку, Крэчку і Анісімава

Источник материала:  
З "Моладзі БНФ" выключылі Вячорку, Крэчку і АнісімаваУвечары 19 жніўня адбылося пасяджэньне Рады Моладзі БНФ, на якім прысутнічалі 8 сябраў Рады (усяго ў радзе 15 чалавек). Далей цытуем пратакол паседжаньня:Пункт парадку дня № 2. Аб выключэньні сп. Ф.Вячоркі, А. Крэчкі, А. Анісімава зь ліку сяброў Моладзі БНФ.
Выступіў: сябра Рэвізійнай камісіі Моладзі БНФ Алесь Каліта, які азнаёміў сябраў Рады Моладзі БНФ, з рашэньнем Рэвізійнай камісіі Моладзі БНФ № 1 ад 18.08.2010 г., якое рэкамэндавала Радзе Моладзі БНФ выключыць зь ліку сяброў Моладзі БНФ Ф. Вячорку, А. Анісімава, А. Крэчку за дзеяньні, якія ганьбяць гонар і годнасьць сябра Моладзі БНФ.

За гэтае рашэньне прагаласавала 7 прысутных сябраў Рады , 1 супраць

"Мяне зьдзівіла не рашэньне, а сакрэтнасьць, пры якім адбывалася паседжаньне. Нават у савецкія часы пытаньне аб выключэньні каго-кольвек адбывалася ў яго прысутнасьць", -- напісаў з гэтай нагоды ў сваім Жывым Журнале Франак Вячорка.

Нагадаем, што 12 чэрвеня Франак Вячорка, Андрэй Крэчка, Антон Койпіш і Уладзімер Малей былі выключаны з шэрагаў Партыі БНФ.


Крынiца: Радыё Свабода
←Андрей Швед назначен на должность заместителя генпрокурора Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика