Сведку па крымінальнай справе за паклёп у Інтэрнэце вярнулі кампутар
19.08.2010 12:53
—
Новости Общества
Мікола Сусла з Вілейкі амаль два месяцы чакаў правядзення экспертызы.
У заключэнні, якое маладому чалавеку зачыталі ў міліцыі, гаворыцца, што «на кампутары не ўсталяваны праграмы, каб выходзіць у Інтэрнэт». «Міліцыянт сказаў, што я, напэўна, даў пустышку. Ён адзначыў, што будуць шукаць іншых людзей і новыя ір-адрасы», — кажа сп. Сусла.
Нагадаем, што ў ліпені ў Вілейцы была заведзена крымінальная справа па факце паклёпу ў каментарах на мясцовым сайце. А ў Міколы Суслы тады забралі кампутар, падазраючы, што ён з"яўляецца адміністратарам vialejka.org.
Падзяліцца навіной:
КМ
КМ