Латыпаў накупляў нерухомасці на мільён даляраў

Источник материала:  
18.08.2010 11:16 — Новости Общества
Былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Урал Латыпаў, мяркуючы па ўсім, някепска зарабляе на сваёй новай маскоўскай працы.

Латыпаў накупляў нерухомасці на мільён даляраў

Невядома, колькі складаюць аклад і бонусы былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Уладзіміра Навумава на сённяшняй яго пасадзе памочніка кіраўніка дзяржкарпарацыі «Растэхналогіі». Але, мяркуючы па ўсім,

іх памер не павінен моцна саступаць заробкам былога кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Урала Латыпава, які набыў сыну і дачцэ маскоўскія кватэры агульным коштам каля 1 млн даляраў.

Як сведчыць гадавая справаздача ААТ «Маскоўскі тэлевізійны завод «Рубін» за 2009, у мінулым годзе гэтае прадпрыемства ажыццявіла ўгоды па продажы двух кватэр і прыкладзеных да іх машынамесцаў дзецям У. Латыпава (Алене і Кіму) на агульную суму 930 тыс. даляраў. Кватэры размешчаныя ў адным доме ў непасрэдным суседстве адна з адной.

Нагадаем, што Урал Латыпаў найцяснейшым чынам звязаны з ААТ «МТЗ «Рубін». З 2009 былы найбліжэйшы паплечнік Аляксандра Лукашэнкі ўзначальвае кіроўную структуру гэтага буйнога маскоўскага дэвелаперска-будаўнічага холдынгу — кампанію «Дырэкт-Менеджмент».

У кіраванні Латыпава знаходзіцца будаўнічы бізнэс групы (кампанія «Созидание»), яе буйныя дэвелаперскія праекты (ТВЦ «Горбушкин двор», ТРЦ «Филион», дзелавы цэнтр «Рубін», складская база «Сетунь»). У партфоліо «МТЗ «Рубін» — таксама праект будаўніцтва гатэльна-дзелавога цэнтра агульнай плошчай 137 тыс. кв.м каля Парку Перамогі.

Кампанія ўваходзіць у лік лідэраў расійскага рынку забудовы і эксплуатацыі гандлёвых і офісных памяшканняў.

Так, ТВЦ «Горбушкин двор» — гэта адзін з найбуйнейшых гандлёвых комплексаў па продажы электронікі, бытавой тэхнікі і медыяносьбітаў у свеце. Агульная плошча комплексу складае 60 000 кв.м, гандлёвая плошча — 35 000 кв.м. Штомесяц ТК «Горбушкин двор» наведвае больш за 1,5 млн чалавек.

Сярод уладальнікаў холдынгу Урал Латыпаў не значыцца. Але адным з галоўных акцыянераў гэтай групы называецца цяперашні дэпутат Масгардумы, ураджэнец Мінска Аляксандр Міляўскі.

Таксама долю ў ААТ «МТЗ «Рубін» мае кіпрская структура Timeturns Holdings Ltd., якой у Беларусі належаць буйныя долі ў ААТ «Амкадор» і ў дэвелаперскай кампаніі «БНК Холдынг» (Rubin Plaza, Silver Tower і інш.).

Падзяліцца навіной: 
ej.by

←Глава конной полиции Вильнюса подозревается в нарушении двух статей УК и УПК Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика