Тры мільёны рублёў за неабгрунтаванае звальненне
.
Адразу пасля мясцовых выбараў на працу дзяўчыны ў Наваградак прыйшла папера з Гародні, паводле якой у Наваградку скарачалася пасада бухгалтара ў спартыўнай школе прафсаюзаў, дзе працавала дзяўчына.
30 чэрвеня дзяўчына была звольнена. Афіцыйная версія — скарачэнне штатаў. Рашэнне кіраўніцтва грамадская актывістка вырашыла абскардзіць. У мінулую пятніцу адбыўся суд, інтарэсы дзяўчыны дапамагаў абараняць юрыст Юрась Свірэпа. Суддзя Хіжняк Алена Іосіфаўна выявіла парушэнні, дапушчаныя падчас звальнення Дар’і, ды прапанавала дзяўчыне пагадзіцца на выплату кампенсацыі ў выглядзе дзесяцікратнага сярэднемесячнага заробка. Гродзенская міжраённая ДЮСШ прафсаюзаў па зімовых відах спорту, такім чынам, мусіць аплаціць 2 946 760 рублёў на карысць Дар’і Бахар, а таксама каля 150 тысячаў рублеў судовых выдаткаў на карысць дзяржавы. Дырэктар спартовай школы Шулькевіч Зоя Дзімітраўна, пасля суда заявіла, што нічога плаціць не будзе і збіраецца абскарджваць рашэнне.
Дар’я Бахар прымала ўдзел у мясцовых выбарах як кандыдат ад хрысціянскіх дэмакратаў. Дзяўчына ўпэўнена, што звальненне было вынікам ціску на яе з боку начальства за іншадумства.
Юльян Місюкевіч