У Кобрыне падчас купання патануў шасцігадовы хлопчык

Источник материала:  
У Кобрыне падчас купання патануў шасцігадовы хлопчыкЯк паведамілі ў пракуратуры Кобрынскага раёна, трагедыя адбылася днём 16 жніўня ў вадаёме, што размяшчаецца недалёка ад вуліцы Дзяржынскага.Жанчына з трыма малалетнімі дзецьмі і дарослымі знаёмымі прыйшла сюды купацца. Пасля таго як дарослыя выйшлі з вады, выявілася, што аднаго з дзяцей — шасцігадовага хлопчыка — няма ні на беразе, ні на вадзе. Цела дзіцяці з глыбіні больш як паўтара метра дасталі з вадаёма мясцовыя жыхары. Хлопчык, які патануў, не ўмеў плаваць.

Акалічнасці трагедыі высвятляе пракуратура Кобрынскага раёна, паведамляе БелаПАН.

Паводле звестак УУС Брэсцкага аблвыканкама, з пачатку купальнага сезона ў вобласці патанулі 10 непаўналетніх, з якіх сямёра — малалетнія дзеці.
Крынiца: Народная Воля
←Минчане и гости столицы могут лицезреть целых 50 улыбок в одном месте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика