17.08.2010 10:43
—
Новости Общества
Ініцыятары ўганаравання адной з вуліц Зэльвы імем Ларысы Геніюш атрымалі адказ з Галоўнага упраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама, куды яны даслалі 173 подпісы за перайменаванне вуліцы Савецкай на вуліцу імя Ларысы Геніюш.
У адказе абласныя чыноўнікі сцвярджаюць, што «апошнім часам перайменаванне амаль не практыкуецца», і гэта тлумачыцца не толькі «рознымі адносінамі грамадзян да нашага мінулага, але і іншымі прычынамі». Сярод гэтых іншых прычын у дакуменце названы банальны брак грошай на перарэгістрацыю грамадзян і узнікненне цяжкасцяў у працы «Белпошты».
Напрыканцы свайго адказу, чыноўнікі з Галоўнага упраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама параілі звярнуцца з пытаннем аб з’яўленні ў Зэльве вуліцы імя Ларысы Геніюш у Савет Міністраў.
Падзяліцца навіной:
АП
АП