У дар «славянцы»
Навукова-папулярная i вучэбная лiтаратура, творы класiкаў i сучасных украiнскiх лiтаратараў, дакументальныя i мастацкiя вiдэафiльмы аб гiсторыi i сучаснасцi дзяржавы-суседкi – усяго каля 70 найменняў i каля 170 асобнiкаў друкаванай i вiдэапрадукцыi перададзена ў дар ад пасольства Украiны ў Беларусi Гомельскай абласной славянскай бiблiятэцы. Па даручэннi Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рамана Бязсмертнага гэту ганаровую мiсiю выканаў трэцi сакратар украiнскай амбасады Аляксей Емяльяненка. Гуманiтарная акцыя прымеркавана да Дня незалежнасцi Украiны, якi будзе адзначацца 24 жнiўня.
– У Беларусi жыве каля 300 тысяч этнiчных украiнцаў, прыблiзна столькi ж беларусаў сёння з’яўляюцца грамадзянамi нашай краiны, – зазначыў падчас перадачы кнiг прадстаўнiк пасольства. – Гэта лiшнi доказ, што нашы народы вельмi блiзкiя сваiмi культурнымi традыцыямi i цесна звязаны гiстарычнымi каранямi. Дарэчы, падобная акцыя не першая. Каля месяца таму мы перадалi значную партыю духоўнай лiтаратуры суполцы крымскiх татар, для якiх Беларусь стала другой радзiмай...
Загадчыца бiблiятэкi Александрына Зубец адзначыла, што напярэдаднi 24 жнiўня ў «славянцы» пройдзе тэматычная вечарына. Будуць запрошаны прадстаўнiкi ўкраiнскага пасольства ў Беларусi, члены грамадскай арганiзацыi ўкраiнцаў на Гомельшчыне «Верхавiна», навукоўцы ГДУ iмя Скарыны, творцы Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.