Сёння акцыя салідарнасці

Источник материала:  
16.08.2010 09:36 — Новости Общества

Лідэры палітычных партыяў і рухаў плянуюць правесьці сёньня акцыю ў фармаце «ланцуга неабыякавых людзей» з патрабаваньнем міжнароднага расьсьледаваньня зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага.

Яны заклікалі сабрацца 16 жніўня, а 18-й гадзіне з партрэтамі зьніклых ля Акадэміі навук.

Афіцыйныя ўлады забаранілі апазыцыі праводзіць 16 жніўня шэсьце і мітынг — маўляў, заяўка аформлена неналежным чынам. У чым палягаюць парушэньні ў афармленьні, заяўнікам так і не патлумачылі.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

←Сегодня отмечается Международный день бездомных животных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика