Святлана Байкова праходзіць абследаванне ў шпіталі КДБ
Пра гэтапаведаміў яе адвакат Міхаіл Волчак.
Ён спадзяецца, што згодна з вынікамі гэтага абследавання яго падабаронную або шпіталізуюць, або вызваляць
Міхаіл Волчак сказаў, што ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя Байковай накіраваў старшыні КДБ Вадзіму Зайцаву і генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу хадайніцтва з просьбай змяніць ёй меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе для атрымання тэрміновай кваліфікацыйнай медыцынскай дапамогі ці змясціць абвінавачаную Байкову ў медыцынскую ўстанову для аказання тэрміновай кваліфікацыйнай медыцынскай дапамогі, калі ў змяненні меры стрымання будзе адмоўлена.
Тэрмін разгляду хадайніцтва адваката заканчваецца 6 жніўня.Нагадаем, 24 жніўня генпракурор Рыгор Васілевіч прадоўжыў тэрмін утрымання пад вартай Святланы Байковай яшчэ на два месяцы — да 24 жніўня. Крымінальныя справы ў дачыненні да яе старшыня Камітэта дзяржбяспекі Вадзім Зайцаў распачаў 24 лютага па прыкметах саставаў злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 399 (незаконнае вызваленне ад крымінальнай адказнасці) і 426 (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса. Ім жа да следчага была прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
У сувязі з адсутнасцю дастатковых доказаў прад’яўленага абвінавачання 23 красавіка ў прадаўжэнні тэрміну ўтрымання Байковай пад вартай генпракурор адмовіў, але пры гэтым тэрмін правядзення папярэдняга следства па справе прадоўжыў па 24 жніўня. 24 чэрвеня ў Генеральнай пракуратуры паведамілі, што следствам КДБ прадстаўлены факты неабгрунтаванага затрымання, прыцягнення ў якасці абвінавачаных, заключэння грамадзян пад варту, дапушчаных Байковай у 2006–2007 гадах. Таму тэрмін яе ўтрымання пад вартай быў прадоўжаны.
У КДБ прадаўжэнне тэрміну ўтрымання Байковай пад вартай растлумачылі «неабходнасцю стварэння ўмоў для поўнага і аб’ектыўнага расследавання крымінальнай справы, у тым ліку ўстанаўлення матываў і падстаў непрымянення мер адказнасці, прадугледжаных заканадаўствам, у дачыненні да галоўных арганізатараў кантрабандных каналаў».
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.
БелаПАН