БХД аднаўляе збор подпісаў за
05.08.2010 14:43
—
Новости Общества
Незарэгістраваная партыя Беларуская хрысьціянская дэмакратыя заклікала аднавіць збор подпісаў за вяртаньне вернікам касьцёла Сьвятога Язэпа ў Менску. Сама партыя сабрала ўжо больш за тысячу подпісаў.
БХД настойвае на вяртаньні кляштара і касьцёла Сьвятога Язэпа пасьля таго, як галоўны інжынэр КУП «Менская спадчына» Міхаіл Жых заявіў, што ў кляштары разьмесьцяць гатэль.
БХД хоча ініцыяваць агульнабеларускую кампанію за вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода