Суд не
Нагодай для суда стала публікацыя ўрыўкаў з кнігі ўспамінаў Іллі Копыла «Нябышына. Вайна». На думку пазоўніка, у гэтай кнізе «напісаная адна няпраўда». Сам Пестракоў нарадзіўся ў 1948 годзе, а аўтар успамінаў падчас вайны меў 9 гадоў. Аднак Пестракоў лічыць, што ва ўспамінах Копыла напісаная няпраўда і «Народная Воля» павінна адказаць за распаўсюд ілжывых звестак.
Таксама пенсіянер папрасіў суд абавязаць газету зрабіць прыпіску пад назвай, што гэтае выданне з’яўляецца апазіцыйным і не падзяляе дзяржаўнага пункту погляду. Як у эратычных выданнях пазначаецца, што іх можна чытаць толькі з пэўнага ўзросту,
так і «Народная воля» павінна пісаць, што газета небяспечная для псіхікі моладзі, упэўнены пенсіянер.У сувязі з незаконнымі патрабаваннямі пазоўніка галоўны рэдактар Іосіф Сярэдзіч папрасіў спыніць разгляд справы. Суд пагадзіўся з пазіцыяй газеты:
«Суд не прыняў да разгляду, а фактычна адхіліў пазоў. Справа ў тым, што паводле заканадаўства не мае права чалавек прымушаць газету прасіць прабачэння ў безадрасных фігурантаў. У людзей без імён, без прозвішчаў, без адрасоў… Што значыць „мы пакрыўдзілі падпольшчыкаў“? Мы можам пакрыўдзіць канкрэтнага падпольшчыка, канкрэтнага партызана, урэшце… Але ж і пра гэта справа не ішла ў кніжцы!»
Еўрарадыё