ЗША ўводзяць санкцыі супраць зарэгістраваных у Беларусі іранскіх банкаў
У спісе — кампаніі, якія працуюць у сферы фінансаў, страхавання, інвестыцый, здабычы карысных выкапняў і прамысловасці і кантралююцца ўрадам Ірана.
Міністэрства раіць усім амерыканскім грамадзянам і кампаніям спыніць здзелкі з гэтымі іранскімі арганізацыямі.
У ліку кампаній, што папоўнілі спіс, ёсць банкі Onerbank і Torgonov Kapital, якія размяшчаюцца ў Беларусі і, паводле сцвярджэння Мінфіна ЗША, кантралююцца іранскімі банкаўскімі структурамі.
Аднабаковыя амерыканскія санкцыі будуць прымяняцца і да двух іранскіх банкаў — Export Development Bank of Iran і Sina Bank. Да сённяшняга дня ЗША прымянялі санкцыі да 17 іранскім банкаў.
У спіс трапілі страхавыя кампаніі Iran Foreign Investment Company, а таксама IFIC Holding і IHAG Traiding, якія базуюцца ў Дзюсельдорфе і кантралююцца іранскім урадам. Пад санкцыі трапілі 14 здабыўных і даследчых кампаній.
Злучаныя Штаты рэгулярна папаўняюць спіс кампаній, да якіх прымяняюцца аднабаковыя санкцыі. Апошнім разам спіс абнаўляўся 17 чэрвеня — тады Мінфін ЗША ўключыў у гэты пералік 30 новых кампаній. Савет бяспекі ААН 9 чэрвеня прыняў чарговую рэзалюцыю, якая ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні да Ірана ў сувязі з яго адмовай згарнуць працу па ўзбагачэнні урану.
Акрамя праверак на іранскіх суднах і абмежавання суднаходства краіны, дакумент прадугледжвае санкцыі ў дачыненні да іранскіх банкаў за мяжой, калі ёсць падазрэнне, што яны маюць дачыненне да развіцця іранскай ядзернай ці ракетнай праграмы.
Рэзалюцыя заклікае краіны быць уважлівымі пры ажыццяўленні транзакцый з удзелам іранскіх банкаў і блакаваць фінансавыя транзакцыі Ірана, у тым ліку ў галіне страхавання.
БелаПАН