У Гомельскай вобласці забаронена наведванне лясоў

Источник материала:  
03.08.2010 14:38 — Новости Общества
У сувязі з гарачым і сухім надвор"ем Гомельскі аблвыканкам выдаў распараджэнне аб дадатковых мерах пажарнай бяспекі. Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, з 3 жніўня і да асаблівага распараджэння насельніцтву забаронена наведванне лясоў і тарфянікаў, уезд у іх усіх відаў транспарту.

Старшыням гар- і райвыканкамаў, згодна з распараджэннем аблвыканкама, трэба арганізаваць маніторынг супрацьпажарнай абстаноўкі, ажыццяўляць штотыднёвыя рэйдавыя праверкі тэрыторый для недапушчэння развядзення вогнішчаў з уключэннем у групу прадстаўнікоў раённых аддзелаў па НС і АУС, інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Кіраўніцтву раёнаў даручана правесці рэвізію і аднавіць пад"езды да крыніц вады, актывізаваць растлумачальную працу сярод насельніцтва аб выкананні мер пажарнай бяспекі.

Прапанавана забяспечыць безаварыйную падачу электразабеспячэння на аб"екты з масавым і кругласутачным знаходжаннем людзей і кругласутачнае назіранне за станам торфапалёў. Таксама дадзеныя даручэнні кіраўніцтву камітэтаў і ўпраўленняў па недапушчэнні надзвычайных сітуацый.

З 26 ліпеня па 2 жніўня ў Гомельскай вобласці адбылося 28 узгаранняў тарфянікаў, лясоў і кустоўя агульнай плошчай больш за 30 гектараў. Як паведамілі БелаПАН у абласным упраўленні МНС, у 9 раёнах за мінулы тыдзень было зафіксавана 16 лясных пажараў на агульнай плошчы 17 гектараў. З пачатку сезона лясных пажараў у Гомельскай вобласці было выяўлена 49 ачагоў узгаранняў тарфянікаў, 155 — лесу і 43 — кустоўя. Усе лясныя пажары былі аператыўна патушаныя, на гэты час ачагоў узгаранняў не зафіксавана.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Кубу привлекут для создания крупного биотехнологического комплекса в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика