Не знайшлося сведкаў «лаянкі матам»

Сябры затрыманых чакаді дя суда ад 9-й раніцы. © Фота Юльяна Місюкевіча.

Выводзяць Вячаслава Сіўчыка. © Фота Юльяна Місюкевіча.

Кася Давыдзік упершыню трапіла на Акрэсціна. © Фота Юльяна Місюкевіча.

Андрэй Кім пасля суда. © Фота Юльяна Місюкевіча.

Мікола Дземідзенка. © Фота Юльяна Місюкевіча.
У сераду ад
Аб 11.40 іх прывезлі ў суд. Непадалёк ад будынка стаялі тры аўтобусы з спецназам, навокал знаходзілася нязвыклая для падобных працэсаў колькасць міліцыянтаў. Многія з прысутных меркавалі, што справа для падсудных скончыцца як мінімум «суткамі».
Затрыманых грамадскіх актывістаў, якія 27 ліпеня, з нагоды Дня незалежнасці, паспрабавалі ўскласці кветкі да помніка Якубу Коласу, традыцыйна вінавацілі па артыкуле 17.1 Адміністратыўнага кодэксу (нецэнзурная лаянка). А 13.00 пачаліся слуханні. Суддзя Аксана Ралява займалася справамі Андрэя Кіма і Вячаслава Сіўчыка. Касю Давыдзік і Мікалая Дземідзенку судзіла Іна Ляўкова. Суд Кіма быў закрыты, нават яго маці не пусцілі.
У будынку суда ўвесь час прысутнічалі начальнік апорнага пункта Савецкага раёна Дзмітры Валынцаў разам з намеснікам начальніка РУУС Савецкага раёна Максімам Свірыдам, што кіравалі затрыманнямі 27 ліпеня.
Яны заявілі ў судзе, што сведкаў нецэнзурнай лаянкі пакуль прадставіць не могуць.Гэтыя і іншыя затрыманні апошняга часу праваабаронцы звязваюць з запалохваннем напярэдадні выбараў.
Юльян Місюкевіч