Сапраўдная беларуская кухня: Зразы (a
1,5 кг ялавічыны, 2–3 вялікіх лыжкі масла, 2–3 цыбулі, 400 г хлеба, соль, 8–9 сушаных грыбкоў, 1,5 л бульбы.
З ялавічнай паляндвіцы нарэзаць зразы, адбіць, пасаліць і пакінуць на некалькі гадзінаў. Намазаць спод рондаля тоўстым слоем масла, насыпаць туды сечанай цыбулі і цёртага хлеба, палажыць радок зразаў, зноў пакласці масла, насыпаць цыбулі, хлеба і яшчэ сушаных грыбкоў. Так радамі запоўніць рондаль. Зверху павінна быць многа масла і трохі хлеба і цыбулі.
Тушыць на маленькім агні пад крышкай, час ад часу трасці рондаль, каб ежа не прыставала да сценак і споду рондаля; для лепшага тушэння можна перакласці зразы са споду наверх і наадварот.
Калі зразы будуць гатовыя, выкласці на талерку, гарніруючы смажанай бульбай.
З кнігі В. Завадскай «Літоўская кухарка», 1854 г.
Падрыхтавала НБ