Лукашэнка: Усё павінна быць пастаўлена на службу чалавеку

Источник материала:  
23.07.2010 16:12 — Новости Общества
Дзяржава не будзе адмаўляцца ад прынцыпаў сацыяльна арыентаванай эканомікі.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб перспектывах развіцця ААТ "Гродна Азот".

"Скажу проста: сутнасць нашай палітыкі заключаецца ў тым, што ўсе гэтыя аміяк, карбамід, гайкі, каровы, быкі - усё гэта нішто перад чалавекам. Усё павінна быць пастаўлена на службу чалавеку, - сказаў прэзідэнт. - Так, вытворчасць, але толькі ў імя адной мэты - чалавека. Мы 15 гадоў праводзілі такую палітыку і ад яе не адыдзем".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нельга любой цаной уздымаць эфектыўнасць вытворчасці. Ён упэўнены ў тым, што няма нічога дрэннага, што ў Беларусі існуюць пэўныя сацыяльныя нагрузкі на прадпрыемствы. "Кожны чалавек акрамя заплаты павінен мець магчымасць ездзіць у санаторыі, але самае галоўнае - гэта дзеці, каб працаўнікі гэтага калектыву сваё дзіця мелі магчымасць павесці ў дзіцячы сад, у школу адправіць і каб прадпрыемства за гэта несла адказнасць. Гэта вышэйшая мэта любога чалавека, і ніякія рыначныя адносіны гэтага не заменяць".

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Беларусь предпримет вторую попытку присоединения к Болонскому процессу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика